Падарожжа Капітана Танакі ў незвычайную краіну Германію
Пачатак а 14-й гадзіне. Прыходзьце самі, прыводзьце дзетак!
Чытаць цалкамМы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейПачатак а 14-й гадзіне. Прыходзьце самі, прыводзьце дзетак!
Чытаць цалкам— У гэтым творы недакладныя рэлігійныя факты. Дзеці пачынаюць вывучаць амерыканскую рэлігію з непісьменнай крыніцы. Мы лічым, што кнігу Дойла абавязкова трэба выключыць з праграмы школьнага чытання, — паскардзілася маці аднаго з вучняў, Брэт Стывенсан.“Эцюд у барвовым” прысвечаны расследаванню забойства двух мармонаў, якія прымушалі дзяўчыну выйсці замуж за аднаго з іх. Паралельна Дойл апісвае некаторыя асаблівасці побыту мармонаў. На думку прыхільнікаў рэлігійнага вучэння, гэтыя апісанні абражаюць вернікаў і не мусяць выкладацца дзецям у школах. У якасці альтэрнатывы забароненаму твору бацькі вучняў прапанавалі ўключыць у праграму “Сабаку Баскервіляў”, аднак пакуль гэтае змяненне ў школьную праграму не ўнеслі.
Чытаць цалкамЗборнік “Словы ў голым полі” ўключае тэксты, напісаныя беластоцкім аўтарам і перакладчыкам як 10–15 гадоў таму, так і зусім нядаўна. Кніга выйшла ў серыі “Галерэя Б”. У імпрэзе, акрамя аўтара, бяруць удзел: Ігар Бабкоў Адам Глобус Уладзімір Арлоў Вядзе імпрэзу рэдактар кнігі Сяргей Шупа. Пачатак а 19-й. Уваход вольны.
Чытаць цалкамВядзе імпрэзу Ігар Бабкоў. Пачатак а 19-й гадзіне. Уваход вольны.
Чытаць цалкамУ пазанумаровы шатландскі дадатак да часопіса ўвайшло некалькі народных казак, гісторыя пра “Смерць Рудога Коліна” Фіцроя Маклейна ў перакладах Антона Францішка Брыля і падборка новых перакладаў з Роберта Бэрнса, зробленых Ганнай Янкута і Кацярынай Маціеўскай са скотса. Такім, чынам: Шатландскія народныя казкіФіцрой Маклейн. Смерць Рудога КолінаРоберт Бэрнс. Джон Ячмень і іншыя... вершыА таксама ў папярэдніх нумарах: Роберт Фэргюсан. Мне родным домам быў шынок!
Чытаць цалкамНагадаем, што Зміцер Колас ужо выдаў дзве муміаповесці: “Маленькія тролі і вялікая паводка” (пераклад Насты Лабады) і “Камета над далінай мумітроляў” (пераклад Алесі Башарымавай і Насты Лабады). Чытачы, што цярпліва (ці нецярпліва) чакалі працягу прыгодаў мумісям’і і яе сяброў, нарэшце змогуць радавацца і сплятаць хвасты бантам. Кніга ў хуткім часе мусіць паступіць у продаж праз сетку кніжных крамаў “Белкнігі”. Кароткі аглядЖудасная і чароўная знаходка Сніфа — чорны цыліндр Чарадзея — робіць лета ў Мумідоле неверагодна дзівосным, захапляльным і небяспечным. Тое, што паляжыць нейкі час у цыліндры, ператворыцца ў… ніколі нельга ведаць загадзя, у што! Хто ведае, чым зрабіліся яечныя шкарлупінкі, кінутыя на дно капелюша? У каго ператварыўся Мумітроль, які схаваўся пад капелюшом, і мурашыны…
Чытаць цалкам“Курылка” — гэта абмен пераказамі навукова-папулярных кніг ад тых, хто паспеў іх вывучыць. Астатнія — слухаюць, запамінаюць, задаюць пытанні, падлоўліваюць апавядальніка. “За паўгадзіны вы ўкладаеце ў галаве цэлы том непад’ёмнага нон-фікшну, прачытаць які ў вас пакуль не дайшлі рукі. Гэта займальней за Оксфард, Сарбону і Ельскі ўніверсітэт, — сцвярджаюць арганізатары. — Гаворка ідзе пра самы розны нон-фікшн, навукова-папулярную літаратуру і біяграфіі, мінус “каляпалітыка” і эзатэрыка”. 29 жніўня, у панядзелак, у праграме першага перакуру: — “Пластычнасць мозгу” Нормана Дойджа (даказальная нейрапсіхалогія) — пераказвае Міша Яновіч; — “Жахі на Захадзе” Жана Дэлюмо (гістарычная антрапалогія) — пераказвае Іра Тупічакова; — “Наглядаць і караць. Нараджэнне турмы” Мішэля Фуко (гістарычная антрапалогія) — пераказвае Міша Майзульс.
Чытаць цалкамПаводле словаў дырэктара Google Books у Францыі Філіпа Каламбэ, такое рашэнне выгаднае ўсім, а асабліва французскім чытачам і пісьменнікам. Прыбытак ад продажу кампаніі будуць дзяліць, пры гэтым вялікая частка пойдзе на рахункі праваўладальнікаў.Праблема з аблічбаваннем кніг у Францыі ў Google паўстала яшчэ ўлетку 2006 году. Тады La Martiniere запатрабавала ад амерыканскай карпарацыі кампенсацыю 100 тысяч еўра за кожную са 100 кніг, якія Google, на думку французскага боку, незаконна выклала ў інтэрнэт. Google настойвала на сваёй невінаватасці, спасылаючыся на тое, што кнігі ўжо састарэлі, а іх аўтараў даўно няма жывых. Судовае разбіральніцтва паміж кампаніяй і французскімі праваўладальнікамі працягнулася ў 2009 годзе. З абвінавачаннямі ў парушэнні аўтарскіх правоў супраць Google выступілі суполка SGDL, асацыяцыя выдаўцоў SNE і выдавецкі дом Seuil, які належыць групе La Martiniere. Суд пастанавіў, што Google парушае аўтарскія правы выдавецтваў, аднак пасля гэта рашэнне ўдалося абскардзіць.…
Чытаць цалкамПасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Польскі Інстытут у МінскуЛітаратурны музей імя Адама Міцкевіча ў Варшаве Беларускі ПЭН-цэнтрмаюць гонар запрасіць на міжнародны фестываль“ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ПАЭЗІІ”, прысвечаны 100-годдзю нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша. Паэты-ўдзельнікі: Наталля Гарбанеўская (Польшча/Францыя/Расія) Рышард Крыніцкі, Яцак Гутараў (Польшча) Эўгеніюс Алішанка, Вітас Дэкшніс, Данатас Пятрошус (Літва) Марыяна Кіяноўская, Алег Лышэга (Украіна) Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Марыя Мартысевіч, Алесь Разанаў, Віталь Рыжкоў, Андрэй Хадановіч (Беларусь) 8 верасня, 18.30– Адкрыццё выставы “Чэслаў Мілаш”. – Прэзентацыя беларускага чатырохтомніка Чэслава Мілаша: “Выратаванне”, “Даліна Ісы”, “Родная Еўропа” і “Зямля Ульра”. Паэты-ўдзельнікі фестывалю, перакладчыкі мілашаўскай паэзіі і акторы Купалаўскага тэатра чытаюць творы Мілаша на сваіх мовах. – Прэзентацыя аўдыёкнігі Чэслава Мілаша “Чалавек шматпавярховы”: Андрэй Хадановіч і гурт “Рацыянальная дыета”. Беларуская…
Чытаць цалкамНаважыліся на гэта брытанцы з нагоды двухсотгоддзя з дня нараджэння пісьменніка, якое будуць святкаваць у 2012 годзе. Помнік Дыкенсу паставяць у яго родным горадзе Портсмут — у самым цэнтры горада, на плошчы Гілдхал-плэйс.Гэта будзе першы помнік пісьменніку, які з'явіцца ў Вялікабрытаніі: у сваім тэстаменце Дыкенс забараніў ставіць у свой гонар любыя помнікі або манументы (акрамя таго, асабліва падкрэсліваў, што на яго магільнай пліце не мусіць быць доўгіх заблытаных надпісаў). Аднак праект помніка пісьменніку быў ухвалены гарадской радай Портсмута. Яго аўтар, скульптар Марцін Джэнінг, як прататыпам скарыстаўся фотаздымкам, на якім Дыкенс чытае кнігу сваім дочкам Мэры і Кэтрын. У 1894 годзе амерыканскі скульптар, які не быў знаёмы з апошняй воляй пісьменніка, стварыў помнік Дыкенсу, які ўсталявалі ў Філадэльфіі ў муніцыпальным парку. У сіднейскім парку Сэнтэніял таксама ёсць статуя Дыкенса, створаная ў 1890-х гг. У гэтага помніка няпростая гісторыя: у 1972 годзе ён быў выкрадзены невядомымі,…
Чытаць цалкам