№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Навіны літаратуры

Абвешчаная падпіска на 25-томнік Караткевіча

Абвешчаная падпіска на 25-томнік Караткевіча

Паводле ўмоваў падпіскі трэба да 1 снежня 2011 перавесці грошы ў паштовым аддзяленні за першы і апошні тамы выдання на рахунак УП “Мастацкая літаратура” і накіраваць у выдавецтва ліст з паведамленнем пра аплату.Кошт першага тома — 46 800 руб., апошняга (25-га) — 58 400 руб. Інфармацыя пра выхад наступнага тома, кошт і тэрміны аплаты будзе змяшчацца ў выдадзеным томе. Пералік грошай па наступных рэквізітах: УП “Мастацкая літаратура” 220004, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11р/р 3012001483810 аддзяленне № 538 у г. МінскуААТ “Белінвестбанк”, БІК 153001739УНП 100055406 ОКПО 02477775“Падпіска на творы Караткевіча” Даведкі па тэлефонах: (017) 203-83-63, (017) 226-66-16.

Чытаць цалкам
Марыя Мартысевіч: Паэт — гэта стан псіхікі, кшталту аўтызму

Марыя Мартысевіч: Паэт — гэта стан псіхікі, кшталту аўтызму

— Марыя, найперш цікавіць, у чым розніца паміж тваімі вершамі з першай кнігі і вершамі з новай. — Розніца найперш у кампазіцыі. Калі ў “Цмоках…” мяшаліся эсэ і вершы, то другая кніга — цалкам паэтычная. У ёй чаргуюцца мае ўласныя творы і вершаваныя пераклады. Гэта вельмі важна для мяне, бо перакладчык — мая першая творчая іпастась, дарагая мне асабіста. Я старалася, каб усе тэксты — мае і чужыя — складаліся ў цэльную карціну, апавядалі агульную гісторыю. — Што за змены адбыліся з “Сястрой Зояй”? — Паэма “Сястра Зоя і Канец Свету” набыла дадатковыя сімвалічныя рысы — цяпер у ёй 12 частак, а не 11, як у першай рэдакцыі. Таксама пасля бібліязнаўчых гутарак з Ірынай Дубянецкай я ўнесла ў тэкст некалькі дробных правак. Але галоўная прычына, з якой я яе перадрукавала, — чыста эмацыйная: эсхаталагічная трывога, якой проста брыняе ўсё ў Беларусі ад пачатку 2011 году, напярэдадні 2012-га. Я хачу, каб мае чытачы прачыталі паэму яшчэ раз. Апроч гэтага, “Сястра Зоя” — прыдатная грунтоўка пад фарбу…

Чытаць цалкам
Закрываецца кнігарня Крыстафера Робіна

Закрываецца кнігарня Крыстафера Робіна

Нягледзячы на папулярнасць гэтага месца сярод турыстаў, за апошнія некалькі гадоў продажы кніг рэзка ўпалі.Роўлэнд і Кэралайн Абрам, якія валодаюць знакамітай кнігарняй ужо 15 гадоў, кажуць, што не вытрымліваюць канкурэнцыі з анлайн-крамамі і супермаркетамі. Высокая арэндная плата апошнім часам вымушала Абрамаў працаваць сабе ў страту. Паводле словаў Роўлэнда, за 15 гадоў кніжны рынак змяніўся да непазнавальнасці, і цяпер нікому не патрэбныя невялікія прыватныя крамкі — значна зручней і танней замовіць кнігу праз сеціва.На мінулым тыдні засмучаныя закрыццём славутай кнігарні мясцовыя жыхары пачалі збіраць ахвяраванні, каб падарыць краме Крыстафера Робіна другое жыццё, піша Dartmouth Today. Але часу ў іх засталося няшмат: уладальнікі кажуць, што крама закрыецца ў верасні.Алан Мілн згадваў свайго сына ў шматлікіх вершах і зрабіў яго галоўным героем сваёй самай вядомай кнігі пра Віні-Пуха. Сам Крыстафер Робін літаральна ненавідзеў гэтую вядомасць, якая не адставала ад яго нават падчас Другой…

Чытаць цалкам
Слову “робат” спаўняецца 90 гадоў

Слову “робат” спаўняецца 90 гадоў

Слова “робат” Чапэку падказаў яго брат-мастак Ёзэф, які замест занадта кніжнага, на думку пісьменніка, варыянту Карэла laboři (чытаецца як “лаборжы”) прапанаваў больш прыдатнае для гутарковай мовы слова. Асновай для слова паслужыла слова “работа”. Калі п'есу пераклалі на ангельскую, новае слова ўнеслі ў Оксфардскі слоўнік. З часам слова “робат” стала міжнародным тэрмінам, пад якім разумеюць электрамеханічную, пнеўматычную, гідраўлічную прыладу, здольную выконваць зададзеныя задачы. Праўда, робаты ў тэксце Чапэка прадстаўленыя адухоўленымі пачварамі, біялагічнымі стварэннямі, якія збіраюцца ў цэлае з асобных “запчастак”. Дарэчы, у тыя часы яшчэ не было геннай інжынерыі, таму Чапэк спрагназаваў і гэты момант нашай сучаснасці. Праз дваццаць гадоў, у 1941 годзе, амерыканскі пісьменнік Айзэк Азімаў у апавяданні “Брахун” прапанаваў тэрмін “робататэхніка”, які цяпер ужываецца як назва навукі, што займаецца распрацоўкай робатаў.

Чытаць цалкам
Выйшла дэбютная кніга фіналіста прэміі

Выйшла дэбютная кніга фіналіста прэміі "Дэбют"

Дэбютную кнігу склалі «Аповесць пра чалавека, які не хацеў быць Богам» — твор, адзначаны заахвочвальнай прэміяй «Дэбют» імя М. Багдановіча ад Саюза беларускіх пісьменнікаў і беларускага ПЭН-цэнтра ў намінацыі «Проза». Аповед напісаны на падставе рэальных падзеяў — сталінскіх рэпрэсій напрыканцы 30-х гг. А таксама апавяданне «Права дараваць» і аповесць «Лебедзі паміраюць разам», створаныя пасля сумнавядомых падзеяў снежня 2010 года. Абодва творы можна ахарактарызаваць як антыўтопію паводле беларускіх рэалій. Сяргей Егарэйчанка. Лебедзі паміраюць разам. Проза. Мінск "Логвінаў", 2011. 192 старонкі. Мяккая вокладка.

Чытаць цалкам
Новы раман Умбэрта Эка па-ўкраінску выйдзе хутчэй, чым па-руску

Новы раман Умбэрта Эка па-ўкраінску выйдзе хутчэй, чым па-руску

Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар харкаўскага выдавецтва “Фоліо” Аляксандр Красавіцкі. “Гэты раман на рускай мове яшчэ не выдаваўся, мы апярэдзілі сваіх калег. Раман складаецца з дзвюх частак, якія аб'ядноўвае агульны герой — капітан-прайдзісвет, які, сярод усяго іншага, актыўна ўдзельнічае ў фальсіфікацыі пратаколаў сіёнскіх мудрацоў”, — расказаў Красавіцкі. Ён таксама паведаміў, што ў выдавецтве выходзяць тры кнігі нарвежскага пісьменніка Эрленда Лу, што ў верасні прыедзе ва Украіну з прома-турам, у межах якога наведае Форум кнігавыдаўцоў у Львове і Кіеве.

Чытаць цалкам
Пісьменнік і перакладчык Дзмітры Плакс:

Пісьменнік і перакладчык Дзмітры Плакс: "НІХТО не разумее напоўніцу, што кажа паэт"

— Дзмітры, раскажыце, чаму для перакладу Вы абралі менавіта вершы Катарыны Фростэнсан? — Не ведаю. Напэўна, таму, што я падзяляю ўсё, што чытаю, на дзве вялікія катэгорыі… Як бы гэта лепш сфармуляваць… Ну, скажам, "разумею-не разумею". І, адпаведна, "магу-не магу". Я да канца не разумею, як піша Катарына Фростэнсан і, вядома, не магу пісаць так сам. Што вельмі цікава. — То бок за пераклады Катарыны Фростэнсан Вы ўзяліся, каб выпрабаваць сябе? Паспрабаваць самому, рухаючыся за словам Катарыны, пісаць, як яна? — Не, пісаць, як яна, я намеру не маю, гэта наўрад ці магчыма дый папросту не трэба. А вось перакладаць такую літаратуру — занятак захапляльны, тут ёсць элемент выпрабавання, тэст на адчуванне тых моваў, якімі ты карыстаешся.— У прадмове да кнігі Вы адзначылі: "Насамрэч перакласці такую паэзію немагчыма. Але спакуса для перакладчыка тут вельмі вялікая, і я патраціў шмат часу на тое, каб выбраць патрэбнае слова, паспрабаваць пакінуць, хаця б дзе-нідзе, цудоўную шматсэнсоўнасць, выкрыць…

Чытаць цалкам
У ЗША назвалі новага паэта-лаўрэата

У ЗША назвалі новага паэта-лаўрэата

Акадэмік і дырэктар Бібліятэкі Кангрэса ЗША Джэймс Білінгтан, які абраў Левіна з доўгага спісу намінантаў, заявіў, што лічыць новага лаўрэата “сапраўдным адкрыццём, чалавекам, які адкрыў вочы на цэлы свет, які раней з паэзіяй не асацыяваўся”. Ураджэнец Дэтройта, Філіп Левін — аўтар больш за 20 зборнікаў вершаў і лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі 1995 за кнігу The Simple Truth. Ужо шмат гадоў асноўныя тэмы творчасці Левіна як гарадскога паэта застаюцца нязменнымі, з часам робячыся ўсё больш празрыстымі і простымі. У тэлефоннай размове з карэспандэнтам The New York Times з нагоды прысуджэння звання паэта-лаўрэата Філіп Левін, аднак, прызнаўся ў тым, што сам адчувае сімпатыю толькі да сваіх ранніх вершаў. У якасці традыцыйнага “спецыяльнага праекту паэта-лаўрэата” Левін збіраецца зладзіць сацапытанне насельніцтва пра тое, які самы бяздарны верш ім даводзілася чуць. Паводле словаў паэта, такую правакацыйную тэму ён абраў наўмысна, каб “заахвоціць людзей не ставіцца да вершаў занадта сур'ёзна”.…

Чытаць цалкам
Антон Францішак Брыль: Я спрабую напісаць верш, які сам стаў бы чытаць

Антон Францішак Брыль: Я спрабую напісаць верш, які сам стаў бы чытаць

— Антон, ужо ў першай кнізе ў вас свая інтанацыя, свае тэмы. Хто з паэтаў свету служыць для вас своеасаблівым паэтычным камертонам, які дапамагае ўзяць патрэбную ноту? — Насамперш я спрабую напісаць верш, які мне самому спадабаецца. А паколькі я чалавек прыдзірлівы, гэтага, напэўна, хапае. Я праўлю тэкст да той пары, пакуль не палічу, што сам стаў бы яго чытаць. Насамрэч я абуральна мала чытаю прозы, а добрай паэзіі чытаю досыць шмат. Калі штодзённа чытаеш, скажам, Ейтса, Бэлака і да іх падобных паэтаў, то ад гэтага крыху падымаецца ўзровень прыдзірлівасці да ўласных вершаў. — Вы чытаеце названых паэтаў ў арыгінале, па-ангельску? — Так, пераважна па-ангельску, хаця абодвух я сам крышачку перакладаў. А Ейтса яшчэ досыць шмат перакладаў Андрэй Хадановіч. — У каментарах да свайго зборніка вы кажаце, што ўклалі яго на ўзор вядомай “Веронскай кнігі” Гая Валерыя Катула. Чым вас вабяць старарымскія класікі? — Яны адначасова вельмі жывыя і вельмі вучоныя — гэта цікавае спалучэнне. Катул можа ў…

Чытаць цалкам
Запрацаваў сайт-візітоўка кнігі перакладаў Эдгара По

Запрацаваў сайт-візітоўка кнігі перакладаў Эдгара По

Кніга выбраных твораў знакамітага амерыканскага пісьменніка, заснавальніка дэтэктыву Эдгара Алана По “Маска Чырвонае Смерці” выйшла ў выдавецтве “Кнігазбор” у Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” і Бібліятэцы часопіса “ПрайдзіСвет” PostScriptum.

Чытаць цалкам