Да выдання рыхтуецца першая водаўстойлівая кніга
Паведамляецца, што адмысловае палімернае пакрыццё старонак абароніць фарбу ад разбурэння, а паперу — ад намакання і разрываў. Гэтая тэхналогія пазычаная ў аўстралійскіх банкіраў, якія аналагічным чынам абараняюць купюры ад зносу і падробкі. Да гэтага часу водаўстойлівасцю маглі пахваліцца толькі некаторыя дзіцячыя кніжкі, а таксама дапаможнікі для вадалазаў. Цяпер абароненым ад вады будзе першы мастацкі твор — трылер The Greater Bad Алана Корка. Кнігу ўжо прапануюць у электронным выглядзе праз краму Amazon, цана — каля 9,3 даляра. Колькі будзе каштаваць друкаваная версія твора з водаўстойлівым пакрыццём, не ўдакладняецца. Адзначаецца толькі, што ў продаж яна паступіць летам 2012 году, а абарона ад вільгаці дазволіць падоўжыць яе жыццё ўдвая.
Чытаць цалкам