Тэатр “Лялька” абвяшчае конкурс паэтычных п’есаў для дзяцей
На дадзены момант тэатр мае патрэбу ў п’есе, якая адпавядала б наступным патрабаванням: • меркаваны ўзрост гледачоў — ад 4-5 гадоў; • займальны дынамічны сюжэт з ненавязлівым выхаваўчым падтэкстам (фабула можа быць як арыгінальнай, так і пазычанай з фальклору ці сусветнай літаратуры); • вершаваная форма, ці, прынамсі, наяўнасць вялікай колькасці прыгожых і лёгкіх для ўспрымання вершаў на беларускай мове (мяркуецца выкарыстанне на сцэне аркестра з ліку артыстаў з выкананнем песняў пад жывую музыку); • аб’ём у памеры 12-17 старонак 14-м памерам стандартнага шрыфту. Да разгляду прымаюцца таксама мастацкія пераклады адпаведных твораў. У якасці ўсім вядомага прыкладу можна назваць “Кошчын дом” С. Маршака. Творы прымаюцца да разгляду на конкурснай аснове да 1 снежня 2011 году. Тэл.: 37-34-61. e-mail: info@lialka.vitebsk.net
Чытаць цалкам