Выйшаў “Агідны” pARTisan
У нумары: Вольга Гапеева / Corpus mutatum: развагі пра агіднае (эсэ) Святлана Смульская / Эрас і Танатас (развагі пра агіднае ў кіно) Алесь Туровіч / Агіда (эсэ) Маргарыта Аляшкевіч / Агідныя кнігі пад мікраскопам і бензапілой (пра раман Юрыя Станкевіча “П’яўка”) Кастусь Чарнец / Яны (эсэ) Вольга Архіпава / Фупрэматызм (асэнсаванне “фундаментальнага супрэматызму” ў беларускім мастацтве) Таццяна Арцімовіч / Game is NOT over (развагі пра спектакль “Пасля” тэатра “ІнЖэст”) Мак Разанаў / Агіда й час (пра “Беларускі клімат”) А таксама: агляд выставы Руслана Вашкевіча “Шкала Рыхтэра”, інтэрв’ю з мастаком Сяргеем Шабохіным, “Лісты з Лондана” Фараона Жыжаля, апавяданне Сяргея Календы “Пах памерлых”, пераклады вершаў Арцюра Рэмбо і дыялогаў Сэмюэля Бэкета і Жоржа Дзюцюі. “…Апісваючы суаднесенасць прыгожага і агіднага, Сьюзан Зонтаг кажа: “Вобраз павінен прывесці гледача ў жах. І вось у гэтай terribilite і будзе хавацца прываблівая сіла прыгажосці…” Перайначыўшы, можна сказаць, што ў руінах цела…
Чытаць цалкам