Выйшла кніга казак Сержука Вітушкі
У кнізе аўтар прапаноўвае свае версіі казак паводле вядомых сюжэтаў беларускага фальклору і класічнай літаратуры. Кніга падштурхоўвае чытача пафантазіраваць і прыдумаць уласныя версіі. Выданне разлічанае як на дзяцей, так і на дарослых. “Насамрэч гэта ніякія не казкі-прыдумкі. Гэта чыстая праўда. Я доўгі час жыў ды працаваў у Вільні і Мінску з ваколіцамі. І ўсе апісаныя мной імёны, адрасы, рэчы і падзеі адпавядаюць рэальнасці. Так што смела бярыце гэтую кнігу як інструкцыю і рушце ў сапраўднае падарожжа”, — заўважыў Сяржук Вітушка. Набыць кнігу можна ў кнігарнях “логвінаЎ” і knihi.by.
Чытаць цалкам