Жыхары Расіі адводзяць чытанню ад 2 да 7 хвілінаў на дзень
Наймацней шануюць кнігу ў Растове і Екацерынбургу: у гэтых гарадах на чытанне кніг адводзіцца цэлых 6-7 хвілін у будны дзень. Жыхары буйных гарадоў у РФ трацяць на кнігі ад сямі да дзвюх хвілін у будны дзень. Найбольш “культурнымі” выявіліся жыхары Растова, якія аддаюць кнігам цэлых 7 хвілін. Трохі ад іх адсталі насельнікі Екацерынбургу з іх шасцю “кніжнымі” хвілінамі за суткі. У масквічоў сярэднія паказчыкі — 4 хвіліны. У Ніжнім Ноўгарадзе кнігі адбіраюць у сталага працоўнага чалавека толькі 2 хвіліны на дзень. Затое тэлевізару гараджане надаюць невымерна больш увагі: у Ніжагародскай вобласці прэса і ТБ адбіраюць у мужчын па 2 гадзіны 23 хвіліны, а ў жанчын — 1 гадзіну 46 хвілін на суткі (пераважна гэта тэлевізар — 2 гадзіны 15 хвілін і 1 гадзіна 28 хвілін адпаведна). Жыхары сталіцы аддаюць гэтаму занятку ў сярэднім 1 гадзіну 50 хвілін (мужчыны) і 1 гадзіну 41 хвіліну (жанчыны). ТБ займае ў іх 1 гадзіну 28 хвілін і 1 гадзіну 12 хвілін адпаведна.
Чытаць цалкам