№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Навіны літаратуры

У Чылі расследуюць смерць Пабла Неруды

У Чылі расследуюць смерць Пабла Неруды

Асноўнай версіяй смерці аднаго з самых яркіх лацінаамерыканскіх пісьменнікаў лічыўся рак, аднак цяпер чылійскія ўлады вырашылі праверыць, не ці стаў Неруда ахвярай забойства. Расследаванне прычыны смерці Неруды ініцыяваў сябар і асабісты памочнік паэта Мануэль Арай, які звярнуўся з адпаведным запытам у суд. Паводле яго заявы, Неруда стаў ахвярай рэжыму Піначэта. Як расказаў Арай, ён знаходзіўся з Нерудам да апошніх гадзін яго жыцця. Памочнік паэта настойвае на тым, што 69-гадовага нобелеўскага лаўрэата адправілі ў клініку Святой Марыі ў Сант'яга не праз пагаршэння стану паэта, а “ў мэтах яго бяспекі”. Па словах Арая, Неруда перажываў, што новы рэжым хоча ад яго пазбавіцца, а Піначэт баяўся, што паэт збяжыць з краіны. “Піначэт быў забойцам. Ён скончыў з Нерудам, каб той не мог з’ехаць з краіны. Ён (Піначэт) не хацеў бачыць апанента ў асобе інтэлектуала”, — кажа Арай. У Фондзе Пабла Неруды (Fundacion Pablo Neruda) па-ранейшаму ўпэўненыя, што паэт памёр 23 верасня 1973 году ад раку прастаты,…

Чытаць цалкам
Леанард Коэн атрымаў прэмію прынца Астурыйскага

Леанард Коэн атрымаў прэмію прынца Астурыйскага

Творы 77-гадовага Коэна, на думку сябраў журы, “ужо цягам трох пакаленняў натхняюць людзей па ўсім свеце, злучаючы ў сабе паэзію і музыку і з'яўляючыся сапраўднымі шэдэўрамі”. “Бег часу, блізкія адносіны паміж людзьмі, містычныя традыцыі Усходу і Захаду, усё жыццё ў адной бясконцай баладзе — усё гэта гаворыць і нагадвае пра змены, з якімі свет сутыкнуўся на мяжы стагоддзяў”.Коэн пакінуў музычную кар'еру ў 1990-х і некалькі гадоў правёў у будыйскім манастыры, дзе прыняў манаства. Але ў 2008 годзе музыка вярнуўся на сцэну. Як лаўрэату прэміі прынца Астурыйскага Коэну ўручаць статуэтку працы Жаана Міро, ганаровы дыплом і грашовы прыз у памеры 50 тысяч еўра. Леанард Коэн — адзін з самых вядомых канадскіх музыкаў. Ён выпусціў 11 студыйных і 6 канцэртных альбомаў; акрамя гэтага — каля дзясятка зборнікаў вершаў і некалькі раманаў. Песні Леанарда Коэна перакладаў на беларускую мову і спяваў Андрэй Хадановіч. Дзве з іх можна паслухаць тут: “Сіні плашч” “Алілуя”

Чытаць цалкам
У кнігарні “логвінаЎ” пройдуць балканскія чыТанцы

У кнігарні “логвінаЎ” пройдуць балканскія чыТанцы

У праграме вечарыны: паказальныя выступы ў парах (у тым ліку С. Шупа / М. Ергавіч Т. Цуканава / А. Ворпсі Г. Янкута / Каралевіч Марка) сола А. Lejf Юркаўца & яшчэ многа добрых людзей На падтанцоўцы — госці з Палесся Музыка — Каця Ваданосава і “Alta Mente” Мадэрацыя — С. Сматрычэнка. Пачатак чыТанцаў — а 19-й гадзіне. Адрас кнігарні “логвінаЎ”: пр-т Незалежнасці, 37А.

Чытаць цалкам
Першае

Першае "Дрэва паэзіі" з'явіцца ў Крэве

«Трэба апрацоўваць свой сад», — заклікаў калісьці французскі асветнік Франсуа Вальтэр. На жаль, сёння можна сцвярджаць: сад беларускай паэзіі парадкам занядбаны. Мэта праекту «Дрэва Паэзіі» — стварыць у нашай краіне новыя знакавыя пункты, каля якіх будзе дарэчным гаварыць пра літаратуру. Ідэя акцыі «Дрэва Паэзіі» не новая. Яшчэ ў рамантычным ХІХ стагоддзі ў шляхецкіх парках і фальварках раслі дрэвы, прысвечаныя вялікім паэтам мінуўшчыны і сучаснасці. Так, яшчэ да нядаўна ў Шчорсах, ля сядзібы Храптовічаў, рос дуб Адама Міцкевіча, пад якім, паводле легенды, паэт стварыў сваю паэму «Гражына»… Сябры Беларускага ПЭН-цэнтра вырашылі адрадзіць традыцыю паэтычных дрэваў Беларусі. Дрэва Паэзіі-2011 літаратары збіраюцца прысвяціць Уладзіміру Някляеву — без перабольшання, герою апошніх месяцаў. У планах — зрабіць акцыю штогадовай, ствараючы ў Беларусі ўсё больш паэтычных дрэваў у гонар класікаў і сучаснікаў. Адкрыццё Дрэва Паэзіі і літаратурная імпрэза з гэтай нагоды пачнецца 4 чэрвеня а 12-й гадзіне…

Чытаць цалкам
Студэнты МДЛУ пачытаюць паэзію ў кнігарні “логвінаЎ”
Выйшаў зборнік шведскай паэткі Катарыны Фростэнсан

Выйшаў зборнік шведскай паэткі Катарыны Фростэнсан

На беларускую мову паэзію аўтаркі перастварыў Дзмітры Плакс, які таксама аздобіў кнігу сваімі фотаздымкамі. У кнігу Катарыны Фростэнсан уключаныя вершы, напісаныя ў 80-х і 90-х гадах мінулага стагоддзя. З прадмовы перакладчыка Дзмітрыя Плакса: “Напружаны, насычаны, сканцэнтраваны тэкст, які патрабуе ад чытача поўнае ўвагі, глыбокіх ведаў, шырыні далягляду, тонкасці слыху. Пры гэтым – чыстыя маляўнічыя карціны, моцныя пачуцці, выразны сексуальны падтэкст. Насамрэч, перакласці такую паэзію немагчыма. Але спакуса для перакладчыка тут вельмі вялікая, і я патраціў шмат часу на тое, каб выбраць патрэбнае слова, паспрабаваць пакінуць, хаця б дзе-нідзе, цудоўную шматсэнсоўнасць, выкрыць за гравійным пылам баразну вужакі і бляск карабельнага срэбра...” Пра аўтарку: Катарына Фростэнсан – паэтэса і драматург, сябра Шведскай Акадэміі. Нарадзілася ў 1953 годзе ў Стакгольме. Жыве і працуе ў Стакгольме.

Чытаць цалкам
“Вялікая кніга” назвала фіналістаў

“Вялікая кніга” назвала фіналістаў

Сёлета ў шорт-ліст увайшлі выключна раманы — у ім няма ні біяграфій, ні зборнікаў апавяданняў, ні твораў у жанры нон-фікшн, як у папярэднія гады. Шорт-ліст прэміі "Вялікая кніга" сезону 2010—2011 гадоў: 1. Юрый Арабаў. "Арлеан" ("Орлеан"); 2. Юрый Буйда. "Сіняя кроў" ("Синяя кровь"); 3. Дзмітрый Быкаў. "Астромаў, або Вучань чарадзея" ("Остромов, или Ученик чародея"); 4. Дзмітрый Данілаў. "Гарызантальнае становішча" ("Горизонтальное положение"); 5. Сяргей Кузняцоў. "Карагод вады" ("Хоровод воды"); 6. Вольга Слаўнікава. "Лёгкая галава" ("Легкая голова"); 7. Аляксей Слапоўскі. "Вялікая кніга пераменаў" ("Большая книга перемен"); 8. Сяргей Салаух. "Гульня ў скрыню" ("Игра в ящик"); 9. Уладзімір Сарокін. "Завея" ("Метель"); 10. Міхаіл Шышкін. "Пісьмоўнік" ("Письмовник"). Лонг-ліст, у які ўвайшлі творы 39 пісьменнікаў, быў абвешчаны 20 красавіка. Пераможцы "Вялікай кнігі" стануць вядомыя ў канцы лістапада. Прызавы фонд прэміі складае 5,5 млн расійскіх рублёў. Лаўрэат першай прэміі атрымае 3 млн…

Чытаць цалкам
Уладзіміру Някляеву ўручылі Глінянага Вялеса

Уладзіміру Някляеву ўручылі Глінянага Вялеса

І хоць традыцыйна “Гліняны Вялес” уручаецца ў Полацку, такое выключэнне з правілаў толькі ўмацоўвае саму традыцыю літаратурнай прэміі, зазначыў яе заснавальнік, літаратар Алесь Аркуш. — “Вялес” — адна з найстарэйшых літаратурных прэмій у Беларусі. Лаўрэаты былі вядомыя ўжо ў сакавіку, але Някляеву мы ніяк не маглі ўручыць прэмію, бо ён быў пад хатнім арыштам. І вось мы чакалі, што пасля судоў атрымаецца правесці гэтую імпрэзу. Усё атрымалася файна, як мы і меркавалі. Прэмія “Гліняны Вялес”, якая штогод прысуджаецца за найлепшую кнігу мастацкай літаратуры, была ўручаная Уладзіміру Някляеву за кнігу “Кон”. На імпрэзе аўтар прачытаў некалькі вершаў і падзяліўся з прысутнымі ўражаннямі ад атрымання прэміі. Калі я дасягну сваіх палітычных мэтаў, то адразу ж сыду з палітыкі і вярнуся за пісьменніцкі стол, зазначыў Уладзімір Някляеў. — Тое, што мае таварышы якраз не па палітыцы, але па паэзіі гэтым “Вялесам” мяне адзначылі, шчыра скажу, мяне радуе. Літаратура была і застаецца для мне тым, што…

Чытаць цалкам
Захар Прылепін абвешчаны аўтарам кнігі дзесяцігоддзя

Захар Прылепін абвешчаны аўтарам кнігі дзесяцігоддзя

Прысуджэнне "Супер-Нацбэста" было прымеркаванае да дзесяцігоддзя прэміі "Нацыянальны бэстсэлер". Прэтэндэнтамі на перамогу былі ўсе лаўрэаты мінулых гадоў: Леанід Юзэфовіч, Аляксандр Праханаў, суаўтары Аляксандр Гарос і Аляксей Еўдакімаў, Віктар Пялевін, Міхась Шышкін, Дзмітрый Быкаў, Ілля Баяшаў, Андрэй Геласімаў і Эдуард Качаргін. За "Грэх" свае галасы аддалі трое чальцоў журы: Ірына Хакамада, Эдуард Лімонаў і Леанід Юзэфовіч. Прысуджэнне чарговага "Нацбэста" адбудзецца 5 чэрвеня

Чытаць цалкам
Прэмію Франца Кафкі атрымаў ірландзец Джон Бэнвіл

Прэмію Франца Кафкі атрымаў ірландзец Джон Бэнвіл

Фінансавы эквівалент прэміі складае 10 тысяч даляраў. Акрамя таго, пераможца атрымлівае бронзавую статуэтку ў выглядзе помніка Кафку ў Празе. Раней прэмія прысуджалася, у прыватнасці, амерыканскаму пісьменніку Філіпу Роту (сёлетняму букераўскаму лаўрэату) і нобелеўскім лаўрэатам, аўстрыйскай пісьменніцы Эльфрыдзе Елінэк і брытанцу Гаральду Пінтэру.У кастрычніку Бэнвіл прыедзе ў Прагу на цырымонію ўзнагароджання. Як адзначыў лаўрэат (які, дарэчы, у 2005 годзе атрымаў “Букера” за раман “Мора”), ён адчуў “дзіцячае захапленне”, калі даведаўся пра сваю перамогу. “Я вельмі ўсцешаны гэтай узнагародай і ганаруся ёю, — пракаментаваў ён. — Гэтая ўзнагарода ў традыцыйным, старамодным стылі, і мне гэта цалкам падыходзіць. Я змагаўся з Кафкам з тых часоў, як быў падлеткам, і лічу яго вялікім афарыстам, вялікім аўтарам лістоў, дзённікаў, апавяданняў — і раманаў, гэта я асабліва падкрэсліваю”.Між тым, Бэнвіл сумняецца, што гэтая перамога наблізіць яго да Нобелеўскай прэміі. “Большасць тых, хто атрымаў…

Чытаць цалкам