Польскі пісьменнік Ігнацы Карповіч у кнігарні "логвінаЎ"
Пачатак а 19-й гадзіне. Сустрэча пройдзе ў межах "Месяца польскай літаратуры", падчас якога ў кнігарні можна набыць польскія кнігі і альбомы.
Чытаць цалкамМы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейПачатак а 19-й гадзіне. Сустрэча пройдзе ў межах "Месяца польскай літаратуры", падчас якога ў кнігарні можна набыць польскія кнігі і альбомы.
Чытаць цалкамПаэтычнае спаборніцтва праводзіла турма ангельскага горада Норыдж, графства Норфалк. 36-гадовы Серхіё Лапа, які чакае суду за спробу забойства, узяў у ім удзел з вершам “У ложку” (In Bed) і ў выніку заняў другое месца. Тэкст быў апублікаваны ў турэмным перыядычным выданні Inside Time. Аднак як мінімум восем іншых зняволеных апазналі ў апублікаваным тэксце верш Філіпа Ларкіна “Размовы ў ложку” (Talking in Bed). Пра тое ж у лісце ў газету паведаміў і турэмны наглядчык. Паводле паведамлення прадстаўніка турмы, прысуджэнне прызавога месца плагіятару не на жарт абурыла іншых зняволеных. Як мінімум восем насельнікаў Норыджа раз’юшыліся праз тое, што скрадзены верш надрукавалі, а іх вершы выкінулі ў сметніцу.
Чытаць цалкамСябра мясцовай царкоўнай рады Крыс Масцін-Лі ў інтэрв'ю агенцтву адзначыў, што Біблія ляжала на алтары і ёй мала карысталіся. Пры гэтым, па словах святара, усе, хто браў кнігу ў рукі, адзначалі яе старажытнае паходжанне. Аднак вызначыць гістарычную каштоўнасць выдання вырашылі на спецыяльным паседжанні царкоўнай рады толькі нядаўна. У Хілмартан запрасілі эксперта з лонданскага Музея кнігі. Ён і высветліў, што Святое Пісьмо, якое захоўвалася ў царкве, — адно з самых старажытных выданняў Бібліі караля Якава. Пацвердзіць сапраўднасць дапамагла памылка, дапушчаная ў паўторным накладзе, да якога належыць знойдзеная кніга. У Евангеллі ад Мацвея ў адной з частак надрукавалі імя Іуды замест Ісуса. Кніга знаходзіцца ў даволі дрэнным стане: з ільняных лістоў амаль сцерлася пазалота, першыя пяць частак страчаныя. Вонкавы выгляд Бібліі таксама пацярпеў: у 1857 годзе вікарый царквы Святога Лаўрэнція паспрабаваў самастойна адрэстаўраваць кнігу і абрэзаў сцертыя старонкі, як гэта было прынята ў тую эпоху.…
Чытаць цалкамЛаўрэата “Букера” гэтага году назавуць 18 траўня ў межах Сіднэйскага літаратурнага фестывалю, а цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў Лондане 28 чэрвеня. Вядомы брытанскі аўтар інтэлектуальных дэтэктываў Джон Ле Карэ, даведаўшыся пра тое, што ён у спісе фіналістаў, папрасіў выключыць з галасавання ягоную кандыдатуру. “Я вельмі ўсцешаны тым, што мяне прызналі фіналістам Букераўскай прэміі, але я прынцыпова не ўдзельнічаю ні ў якіх літаратурных конкурсах, таму прашу выкрасліць маё імя”, — аргументаваў Ле Карэ. У сваю чаргу, старшыня журы Р. Джэкоскі запэўніў, што Ле Карэ абавязкова застанецца ў спісе прэтэндэнтаў на прэмію.“Нам вельмі шкада, што ён прыняў такое рашэнне, бо мы — гарачыя прыхільнікі яго творчасці”, — адзначыў ён. У шорт-ліст, акрамя Ле Карэ, трапілі:Ван Аньі (Кітай) Хуан Гайтысола (Гішпанія) Джэймс Келман (Шатландыя) Амін Маалуф (Францыя) Дэвід Малуф (Аўстралія) Дачыя Мараіні (Італія) Роінтан Містры (Канада) Філіп Пулман (Вялікабрытанія) Мэрылін Робінсан (ЗША) Філіп Рот (ЗША)…
Чытаць цалкамНа вечарыне таксама адбудзецца ўручэнне дыпломаў выпускнікам Беларускага Калегіюма. Ганаровую місію выканаюць яго кіраўнікі Алесь Анціпенка і Валянцін Акудовіч. Пачатак вечарыны: 19.00 Адрас кнігарні “логвінаЎ”: Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а. Пра “Паміж-9”: Новы нумар не зусім перыядычнага выдання “Паміж” прысвечаны тэме крызісу: фінансаваму, творчаму, эмацыйнаму, крызісу сярэдняга і пераходнага ўзросту — любому крызісу, на які здольны чалавек і не толькі. Аднак у адрозненне ад большасці людзей, якім крызіс бачыцца нечым кепскім, змрочным, бесперспектыўным, рэдакцыя шукае ў крызісе надзею: “Крызіс — гэта яшчэ не катастрофа, але толькі магчымасць яе. ХХ стагоддзе абвясціла шмат крызісаў/смерцяў: смерць Бога, аўтара, літаратуры, суб’екта… Але мы бачым, як зноў аднекуль з’яўляюцца, хоць і рэдка, Вернікі, Аўтары, Асобы. Можа, пачынаецца крызіс эпохі сімулякраў? Крызіс — гэта стан ПАМІЖ, гэта выклік чалавеку і чалавечы адказ на выклік, гэта не тупік, а шлях”. Сярод твораў, прадстаўленых у нумары,…
Чытаць цалкамГэта апошні вядомы ліст ангельскага рамантыка, што пражыў усяго 25 гадоў і памёр ад туберкулёзу ў 1821 годзе. Раней ён належаў калекцыянеру і паэту Рою Дэвідсу. Імя новага ўласніка не вядомае, бо пакупнік захацеў захаваць інкогніта. У лісце хворы паэт, які ведае, што хутка памрэ, расказвае нявесце пра сваё каханне. Нягледзячы на тое, што Фані Брон жыла зусім побач з Кітсам, праз хваробу апошняга яны не маглі часта бачыцца, а таму ліставаліся. Паводле словаў Роя Дэвідса, гэта апошні з 30 лістоў, напісаных Кітсам да сваёй каханай. Астатнія пасланні паэта захоўваюцца ў музеях і архіўных фондах Вялікабрытаніі. “Гэты ліст — пацверджанне паэтычнага генія Кітса, моцы яго ўяўлення; словы ліста амаль складваюцца ў верш. Валодаць гэтым рукапісам — значыць максімальна наблізіцца да Кітса духоўна і фізічна”, — заявіў Дэвідс. Кітс разам з Шэлі і Байранам лічыцца адным з найвялікшых ангельскіх рамантыкаў.
Чытаць цалкамЖуры прэміі аддалі ўзнагароду кнізе Андрэя Сіняўскага “Прогулки с Пушкиным”, а экспертны камітэт абраў паэму “Москва-Петушки” Венедыкта Ерафеева. Акрамя таго, за найлепшы твор, напісаны ці ўпершыню апублікаваны ў 1973 годзе, маглі прагаласаваць як гледачы, якія прысутнічалі у лекторыі Політэхнічнага музея, так і наведнікі сайта прэміі. Прысутныя ў зале аддалі свае галасы “Колымским рассказам” Варлама Шаламава, а пераможцам анлайн-галасавання стаў “Сандро из Чегема” Фазіля Іскандэра. Акрамя твораў Сіняўскага, Ерафеева, Шаламава і Іскандэра, на атрыманне прэміі "Нос" за 1973 г. былі вылучаныя: “Архипелаг ГУЛАГ” Аляксандра Салжаніцына, “Пикник на обочине” Аркадзя і Барыса Стругацкіх, “Школа для дураков” Сашы Сакалова, а таксама “Нетерпение” Юрыя Трыфанава, “Уроки музыки” Людмілы Петрушэўскай, “Характеры” Васіля Шукшына, “Strong Opinions” Уладзіміра Набокава, творы Ігара Холіна, Яўгенія Харытонава, Васіля Аксёнава і Аляксандра Галіча. З поўным спісам намінантаў і вынікамі анлайн-галасавання…
Чытаць цалкамПа словах складальнікаў, выказванні OMG і LOL ужо даўно выйшлі за межы сусветнай сеткі і распаўсюдзіліся ў друкаваных выданнях і вуснай мове. Строга кажучы, выраз OMG на пісьме выкарыстоўвалі задоўга да інтэрнэту — першая згадка абрэвіятуры менавіта з такой расшыфроўкай датуецца раней за 1917 год. Выраз LOL некаторы час быў папулярным у 60-х гадах XX стагоддзя, аднак азначаў ён зусім іншае — little old lady, прыніжальны слэнгавы выраз). Складальнікі Вялікага Оксфардскага слоўніка асабліва адзначаюць уключэнне ў слоўнік сімвала
Чытаць цалкамБеларуская літаратура, нягледзячы на даўнюю традыцыю перакладаў часоў “дружбы народаў — дружбы літаратур”, на сёння застаецца малавядомай нямецкаму чытачу. На прэзентацыі прагучалі метафарычныя выказванні пра беларускую літаратуру ў Нямеччыне: “белы квадрат на белым фоне”, “белая пляма ў нашай літаратурнай прасторы”. Сайт literabel.de і быў створаны, каб запоўніць гэтую белую пляму. Ідэя партала ўзнікла ў перакладчыка Томаса Вайлера, які разам з сябрамі стварыў таварыства Probabel, назва якога можа быць расчытаная самымі рознымі спосабамі: probabel (верагодны), pro Babel (за Вавілон), Proba Bel (проба Бел(арусь)). Літаратурны партал literabel (тут таксама чуецца і літара, і літаратура, і нешта літаратурна вартае, і Беларусь) — першы праект таварыства. Важнае адрозненне сённяшняй сітуацыі ад часоў перакладаў “старой хвалі” (60-80-х гадоў мінулага стагоддзя) у тым, што з’явілася новае пакаленне перакладчыкаў, якія перакладаюць непасрэдна з беларускай мовы, без пасярэдніцтва рускай, як гэта…
Чытаць цалкамАкрамя гэтага ў кнігарні можна будзе азнаёміцца з польскімі газетамі і мастацкімі альбомамі польскіх мастакоў, а таксама атрымаць у падарунак кнігі беларускіх аўтараў па-польску. Акрамя таго цэлы красавік раз на тыдзень у кнігарні можна будзе ўбачыць і паразмаўляць з літаратурнымі зоркамі Польшчы першай велічыні. Расклад імпрэзаў месяца польскай літаратуры ў кнігарні “логвінаЎ”: 31 сакавіка (чацвер). Пасля ўрачыстага адкрыцця, дзе выступяць ганаровыя госці, адбудзецца сустрэча з польскім пісьменнікам беларускага паходжання Міхасём Андрасюком і прэзентацыя ягонай кнігі Wagon drugiej klasy (“Вагон другога класу”). Пачатак а 18-й, галерэя “Ў”. 6 красавіка (серада). Сустрэча з польскім пісьменнікам Ігнацыем Карповічам і прэзентацыя яго новага рамана Balladynа i romance (“Баладына і рамансы”). З удзелам перакладчыцы Марыі Мартысевіч. Пачатак а 19-й, кнігарня “логвінаЎ”. 13 красавіка (серада). Сустрэча з публіцыстам, пісьменнікам, даследчыкам літаратуры і еўрапейскіх культурных сувязяў Міхалам…
Чытаць цалкам