У інтэрнэце прэзентуюць старонку Чэслава Мілаша
У прэзентацыі возьмуць удзел беларускі паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, перакладчыцы Марыя Пушкіна і Ганна Янкута, а таксама некалькі віртуальных гасцей: дырэктар Польскага Інстытута Пётр Казакевіч, перакладчык і літаратуразнаўца Лявон Баршчэўскі, пісьменнік і філосаф Ігар Бабкоў. Удзельнікі прэзентацыі раскажуць, чаму юбілей Чэслава Мілаша так шырока святкуецца ў многіх краінах свету, як гэтую падзею адзначаюць беларускія пісьменнікі, перакладчыкі і іншыя культурныя дзеячы, анансуюць выданне чатырохтомніка беларускіх перакладаў паляка-набеліста і ўвогуле апавядуць пра тое, чаму Мілаш думае пра Беларусь, а Беларусь — пра Мілаша. Беларуская інтэрнэт-старонка “Родная Еўропа” — год Чэслава Мілаша” ўтрымлівае шэраг матэрыялаў, прысвечаных асобе польскага пісьменніка: біяграфію, бібліяграфію (беларускіх, польскіх, рускіх і ангельскіх выданняў), асобныя паэтычныя і празаічныя творы, відэазапісы, а таксама актуальныя навіны пра імпрэзы, конкурсы і праекты, прысвечаныя Мілашу, што ладзяцца…
Чытаць цалкам