Расійскія выдаўцы вырашылі зарабіць на японскім цунамі
Нядаўнія ледзяныя дажджы ў Маскве, летнія пажары і смог, рэвалюцыі на Усходзе і землятрус у Японіі ў блогасферы многія звязваюць з канцом свету, які, паводле календара мая, наступіць 21 снежня 2012 года. Так ці інакш, гэта падагравае цікаўнасць да тэмы апакаліпсісу – прычым не толькі тэарэтычную: акрамя кніг сегменту “Рэлігія і эзатэрыка” папулярнасцю карыстаюцца “практычныя дапаможнікі” па тым, як перажыць канец свету. Як паведаміў рэдактар групы навукова-папулярнай літаратуры выдавецтва “Эксмо” Уладзімір Обручаў, колькасць назваў па тэме “Апакаліпсіс” у мінулым годзе вырасла на 20%. Усяго з 2009 году ў “Эксмо” выйшла 17 найменняў кніг, прысвечаных канцу свету. Тэндэнцыю пацвердзілі і ў выдавецтве “АСТ”: за 2010 год колькасць кніг, прысвечаных навуковаму боку апакаліпсісу, вырасла на траціну. Значная частка навуковай літаратуры так ці інакш закранае гэтую тэму. Кніг жа па “чыстай” эзатэрыцы стала больш на 15%. У той жа час у чытачоў кнігі пра канец свету падвышаным попытам пакуль не карыстаюцца.…
Чытаць цалкам