№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Абвешчаны спіс намінантаў на прэмію "Дэбют"

7 лютага 2014

Абвешчаны спіс намінантаў на прэмію

Журы абвясціла поўны спіс намінантаў на прэмію “Дэбют” імя Максіма Багдановіча. У спіс увайшлі наступныя аўтары і кнігі:

Проза

1. Маргарыта Аляшкевіч. Мадэль для забойства. — Мінск: BYBOOKS [электроннае выданне], 2013.

2. Зміцер Гуд. Поўдзень-3. — Мінск: “Галіяфы”, 2013.

3. Зміцер Дашкевіч. Чарвяк. — Вільня: 2013.

4. Павел Капанскі. Жыццё з вялікай літары Ж. — Мінск: BYBOOKS [электроннае выданне], 2013.

5. Кацярына Оаро. Сарочае радыё. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.

6. Сцяпан Стурэйка. Разрушыцель. — Мінск: “Твой стыль” [электроннае выданне], 2013.

 

Паэзія

1. Кірыла Анохін. Асцярожна, дрэвы зачыняюцца. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.

2. Кацярына Глухоўская. Калі дрэвы растуць з галавы. — Мінск: “Галіяфы”, 2013.

3. Вольга Гронская. АдВольная міфалогія. — Мінск: “Харвест”, 2013.

4. Дзмітры Дзмітрыеў. Ліра спіралі. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

5. Алесь Емяльянаў-Шыловіч. Парасонечнасць. — Мінск: Кнігазбор, 2013.

6. Уладзь Лянкевіч. 70% вады. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.

7. Віялета Пачкоўская. Арэхападзенне. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

8. Вольга Чайкоўская. Эратычны алфавіт. — Мінск: BYBOOKS [электроннае выданне], 2013.

 

Пераклад

1. Вольга Гапеева: Роберт Вальзер. Шпацыр. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

2. Ірына Герасімовіч: Міхаэль Кумпфмюлер. Хараство жыцця. Ільма Ракуза. Перакрэсліць усё. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

3. Кацярына Маціеўская: Оскар Ўайлд. Саламея. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.

4. Сярж Мядзведзеў: Чак Паланюк. Байцоўскі клуб. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

У склад журы прэміі сёлета ўвайшлі Валянцін Акудовіч, Павел Анціпаў, Уладзімір Арлоў, 
Лявон Баршчэўскі, Павел Бераговіч, Марыя Мартысевіч, Уладзімір Някляеў, Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч, Андрэй Хадановіч, Наталка Харытанюк.

Шорт-ліст прэміі будзе абвешчаны 17 лютага.

 

Чытайце таксама

480