№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Абвешчаная прэмія імя Ежы Гедройца - 2014

1 студзеня 2014

Абвешчаная прэмія імя Ежы Гедройца - 2014

Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь абвяшчаюць прэмію за найлепшую кнігу прозы 2013 году.

Высоўваць кнігі могуць:
— выдавецтвы; 
— сакратар прэміі; 
— сябры журы; 
— пераможцы папярэдніх конкурсаў. 
Іншыя асобы ці арганізацыі могуць падаваць прапановы па заяўках у сакратарыят. 

Заяўкі прымаюцца праз сайт прэміі. Калі няма магчымасці падаць кнігу праз сайт, заяўку можна даслаць на адрас: 

— паштовы: 220050, Мінск, п/с 218; 
— электронны: gedroyc@pen-centre.by. 

Кнігі прымаюцца да 31 студзеня 2014 г. 

Сёлета ва ўмовы прэміі ўнесеныя наступныя значныя змены: 

— аўтар, які атрымаў галоўную прэмію (І месца), не можа ўдзельнічаць у наступных прэміяльных сезонах; 
— перыяд прэміі для зручнасці журы павялічаны да шасці месяцаў. 

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці ў Палажэнні аб Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца.

Узнагароды: 

I месца: чэк на суму, якую кожны год вызначае “Ідэя Банк”; 

II месца: пераклад твора на польскую мову альбо творчая стыпендыя ў Доме творчасці пісьменнікаў, г. Вісбю, Готланд (Швецыя); 

ІІІ месца: творчая стыпендыя ў Вроцлаве (Польшча). 

Склад журы будзе абвешчаны ў сярэдзіне студзеня. 
Сакратар прэміі Уладзь Лянкевіч адкажа на ўсе вашыя пытанні па тэлефоне: +375 29 567 18 92

Чытайце таксама

518