№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Абвешчаны доўгі спіс прэтэндэнтаў на прэмію імя Ежы Гедройца

28 сакавіка 2014

Абвешчаны доўгі спіс прэтэндэнтаў на прэмію імя Ежы Гедройца

27 сакавіка журы прэміі вызначыла доўгі спіс прэміі імя Ежы Гедройца. У яго ўвайшлі наступныя аўтары і кнігі:


1. Уладзіслаў Ахроменка. Музы і свінні. — Мінск: “Каўчэг”, 2013.

2. Ігар Бабкоў. Хвілінка: Тры гісторыі. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

3. Алена Брава. Дараванне. Прощение. Vergebung. — Мінск: “Звязда”, 2013.

4. Сяргей Вераціла. Разбітае сэрца Вітаўта. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.

5. Адам Глобус. Казкі для дарослых. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

6. Сяргей Дубавец. Errata. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

7. Артур Клінаў. Шклатара. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

8. Аляксандр Лукашук. Зкімбы-зымбы. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.

9. Вінцэсь Мудроў. Багун. — Полацк: “Полацкае ляда”, 2013.

10. Кацярына Оаро. Сарочае радыё. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.

11. Людміла Рублеўская. Ночы на Плябанскіх млынах. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.

12. Наталка Харытанюк. Смерць лесбіянкі. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.


Кароткі спіс будзе вызначаны ў сярэдзіне траўня. Да яго абвяшчэння ў кнігарні “логвінаЎ” пройдуць прэзентацыі ўсіх кніг з доўгага спісу.


У журы прэміі сёлета ўвайшлі: з беларускага боку — Валянцін Акудовіч, Уладзімір Арлоў, Альгерд Бахарэвіч, Барыс Пятровіч, Андрэй Хадановіч, Ціхан Чарнякевіч, з польскага боку — Малгажата Бухалік, Адам Паморскі. Ганаровы старшыня журы — Лешак Шарэпка, надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь.

паводле Прэс-служба Беларускага ПЭН-цэнтра

Чытайце таксама

521