№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Абвешчаны доўгі спіс Прэміі Карласа Шэрмана

24 ліпеня 2017

Абвешчаны доўгі спіс Прэміі Карласа Шэрмана

Журы прэміі імя Карласа Шэрмана вызначыла доўгі спіс намінантаў: 22 кнігі, перакладзеныя з 9 моваў 26 перакладчыкамі, выдадзеныя ў 9 выдавецтвах.

1. Альвідас Шляпікас. Бог дажджу. Логвінаў, 2016, Вільня. З літоўскай пераклала Сюзанна Паўкштэла.

2. Атэна Фарухсад. Белая нізка. Крок, 2016, Тэрнопаль. Са шведскай пераклаў Дзмітры Плакс

3. Богдан Задура. Труны з “Ікеі”. Логвінаў, 2016, Вільня. З польскай пераклаў Андрэй Хадановіч.

4. Галіна Пасвятоўска. Ідалапаклонніца. Кнігазбор, 2016, Мінск. З польскай пераклаў Алесь Емяльянаў-Шыловіч

5. Генрых Гайнэ “Выбраныя вершы”. Зміцер Колас, 2016, Мінск. З нямецкай пераклаў Ігар Крэбс.

 6. Гіём Апалінэр “Выбраная паэзія”. Зміцер Колас, 2016, Мінск. З французскай пераклалі Андрэй Хадановіч, Лявон Баршчэўскі, Зміцер Колас, Уладзь Лянкевіч, Кацярына Маціеўская, Ганна Янкута.

7. Клайв Стэйплз Льюіс. Хронікі Нарніі. Пляменнік чараўніка. Пазытыў-цэнтр, 2016, Мінск. З ангельскай пераклала Надзея Кім.

8. Льюіс Кэрал. Алесіны прыгоды ў Цудазем'і. Выданне другое, выпраўленае. Ireland, 2016. Выдавецтва Evertype. З ангельскай пераклаў Макс Шчур.

9. Льюіс Кэрал. На тым баку Люстра і што там напаткала Алесю. Выданне першае. Ireland, 2016. Выдавецтва Evertype. З ангельскай пераклаў Макс Шчур.

10. Малгажата Шэйнэрт. Насыпаць горы. Логвінаў, 2016, Вільня. З польскай пераклалі Марыя Пушкіна і Алена Пятровіч.

11. Ніл Гэйман. Караліна. Зміцер Колас, 2016, Мінск. З ангельскай пераклала Дар'я Вашкевіч, пераклад вершаў Ганны Янкуты.

12. Нора Гомрынгер. (З)начныя даследаванні. Галіяфы, 2016, Мінск. З нямецкай пераклалі Ірына Герасімовіч і Вольга Гапеева.

13. Оса Ліндэрборг. Я не належу нікому. Альтэрнатыва, 2016, Брэст. Са шведскай пераклалі Яўгенія Гарунова і Наста Варашыліна.

14. Рыґведа: кола першае. Медысонт, 2016, Мінск. З санскрыту пераклаў Ігар Кулікоў.

15. Рышард Капусцінскі. Чорнае дрэва (Афрыканская ліхаманка) Логвінаў, 2016, Вільня. З польскай пераклаў Яўген Саляйчук.

16. Свэн Нурдквіст. Блінны торт. Кнігазбор, 2016, Мінск. Са шведскай пераклала Надзея Кандрусевіч.

17. Сяргей Жадан. Варашылаўград. Логвінаў, 2016, Вільня. З украінскай пераклаў Віталь Латыш.

18. Хінэмаана Бэйкер. Выкапні. Крок, 2016. З ангельскай пераклала Марыя Мартысевіч.

19. Хорас Ўолпал. Замак Отранта. Мэры Шэлі. Франкенштайн, ці Сучасны Праметэй. Зборнік. Кнігазбор, 2016, Мінск. З ангельскай пераклалі Ганна Янкута і Марына Дзергачова.

20. Шарль Бадлер. Выбраныя вершы. Зміцер Колас, 2016, Мінск. З французскай пераклаў Андрэй Хадановіч.

21. Эва Суса. Снежны чалавек у Мінску. Кнігазбор, 2016, Мінск. Са шведскай пераклаў Дзмітры Плакс.

22. Этгар Керэт. Сем добрых гадоў. Логвінаў, 2016, Вільня. З іўрыту і ангельскай пераклаў Сяргей Шупа.

 

Усяго сёлета на конкурс было даслана 25 кніг. 30 перакладчыкаў пераклалі іх з 12 моваў.

 

У склад журы Прэміі Шэрмана — 2017 увайшлі:

Уладзімір Арлоў, паэт, празаік, гісторык, перакладчык;
Ганна Бутырчык, выкладчыца, кандыдатка філалагічных навук, загадчыца кафедры замежнай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ;
Галіна Дубянецкая, паэтка, перакладчыца;
Марына Казлоўская, літаратуразнаўца, перакладчыца, кандыдатка філалагічных навук, працуе загадчыцай кафедры беларускай мовы і літаратуры Ліцэя БДУ;
Сяргей Сматрычэнка, славіст, перакладчык, рэдактар.

 

Сябры журы не маюць права галасаваць за кнігі, рэдактарамі якіх яны былі. У доўгі спіс прэміі таксама не ўключаліся кнігі, у перакладзе якіх бралі ўдзел сябры журы.

Пераможца атрымае чэк ад Фонду "Вяртанне" на суму, эквівалентную 2000 у.а.

паводле Паводле арганізатараў

Чытайце таксама

1614