Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і кнігарня “логвінаЎ” працягваюць знаёміць чытачоў з кнігамі лонг-ліста прэміі Гедройца. У пятніцу, 16 траўня, нас чакае апошняя пятнічная вечарына з Гедройцам.
А 20-й гадзіне ў кнігарні “логвінаЎ”:
Алена Брава і яе кніга “Дараванне. Прощение. Vergebung”;
Анатоль Івашчанка прадставіць кнігу Сяргея Дубаўца "Errata";
Вядоўца — Альгерд Бахарэвіч.
У канцы вечарыны будзе абвешчаны шорт-ліст прэміі, куды ўвойдуць шэсць кніг-фіналістаў. Нагадваем, што сёлета ў доўгі спіс увайшлі наступныя аўтары і творы:
1. Уладзіслаў Ахроменка. Музы і свінні. — Мінск: “Каўчэг”, 2013.
2. Ігар Бабкоў. Хвілінка: Тры гісторыі. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
3. Алена Брава. Дараванне. Прощение. Vergebung. — Мінск: “Звязда”, 2013.
4. Сяргей Вераціла. Разбітае сэрца Вітаўта. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
5. Адам Глобус. Казкі для дарослых. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
6. Сяргей Дубавец. Errata. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
7. Артур Клінаў. Шклатара. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
8. Аляксандр Лукашук. Зкімбы-зымбы. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.
9. Вінцэсь Мудроў. Багун. — Полацк: “Полацкае ляда”, 2013.
10. Кацярына Оаро. Сарочае радыё. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.
11. Людміла Рублеўская. Ночы на Плябанскіх млынах. — Мінск: “Мастацкая
літаратура”, 2013.
12. Наталка Харытанюк. Смерць лесбіянкі. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца будзе ўручацца сёлета трэці раз. Папярэднімі лаўрэатамі зрабіліся Павел Касцюкевіч (за кнігу “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”) і Уладзімір Някляеў (за раман “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”).
Галоўны прыз прэміі — чэк на суму 10 000 еўра ад “Ідэя Банк”.