Абвяшчэнне вынікаў прэміі "Кніга году" 25 траўня
18 траўня 2015

Мэта праекта ў тым, каб пісьменнікі самі абіралі найлепшую беларускую кнігу. Прэмія будзе прысуджацца кожны год за мастацкія творы, выдадзеныя ў папярэднім годзе. Кніга павінна быць напісаная беларусам ці ў Беларусі на любой мове, якой карыстаюцца беларусы.
“Кніга году” абвяшчаецца ў намінацыях “Проза”, “Паэзія”, “Дзіцячая літаратура”.
Са спісамі прэтэндэнтаў на прэмію і журы можна пазнаёміцца тут: pen-centre.by/kniga