№2: Кухня Мадэрнізму

№2: Кухня Мадэрнізму

Дазвольце хуценька пазнаёміць Вас са звычкамі нашай кавярні. Тыя стравы, якія Вам ужо, магчыма, вядомыя, якія Вы маглі пакаштаваць раней (а мы пазычылі іх з добра вядомай крыніцы, якая не выходзіць за межы нашага далягляду), Вам пададуць барадатыя прайдзісветы – сачыце ўважліва за пазнакамі ў меню.

Чытаць далей

Альтэрнатыўная гісторыя Андрэя Лазуткіна

13 лістапада 2014

Прэзентацыя аповесці ў стылі “ост-мадэрн”, дэбютнай кнігі “Полигон” Андрэя (Андрушы) Лазуткіна, адбудзецца 20 лістапада ў кнігарні “логвінаЎ”.


Запрошаныя:

Юлія Цімафеева,

Альгерд Бахарэвіч,

Людміла Рублеўская,

Антон Рудак.

Выданне пабачыла свет у “Кнігазборы” ў серыі “Пункт адліку” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”.


Кнігарня "логвінаЎ" (Незалежнасці, 37А).

Пачатак у 19.00.

Уваход вольны.


“Полигон” — альтэрнатыўная гісторыя ў сучасным беларускім прачытанні: страшная казка пра камісарыят “Остланд” узору 1959 года пасля германскай перамогі пад Сталінградам.

"Проза дваццацігадовых" - модны цяпер феномен, хаця статусу феномену заслугоўваюць адзінкі з пакалення. Андрэй Лазуткін - менавіта такі "адзінкавы" аўтар. Чым жывуць, як глядзяць на гісторыю і сучаснасць народжаныя ў Беларусі 1990-х? Для многіх гэта стане адкрыццём, кагосьці абурыць, кагосьці раніць. Пакаленне міжчасся, якое вырасла ў разломе эпох, калі ранейшыя ідэалы памерлі, а новыя не набралі сілу, калі ні сям'я, ні школа, ні дзяржава не здольныя даць веру ў нешта, растлумачыць - хто ты, і хто - твой народ... што іх чакае? Малады аўтар паставіў амбітную задачу - знайсці адказ на гэтае пытанне эксперыментальным шляхам, даслаўшы героя-аватара ў змадэляванае мінулае, у якім Другая сусветная вайна скончылася з іншым вынікам, і паралельна - у болевыя кропкі сучаснасці", —  піша Людміла Рублеўская. 

Чытайце таксама

778