Рэдактарка кніжнай серыі "Амерыканка" Марыя Мартысевіч і перакладчык Ігар Кулікоў запрашаюць 6 верасня ў кнігарню "Логвінаў" на прэзентацыю рамана Чарльза Букоўскі “Чытво” па-беларуску.
Імпрэза адбудзецца з удзелам Уладзіміра Арлова.
Адрас кнігарні "Логвінаў": Незалежнасці 37а.
Пачатак у 19-00.
Уваход вольны.
Кніжная серыя "Амерыканка" аб'яднала кнігі культавых пісьменнікаў Паўночнай Амерыкі пра свабоду і чалавечую годнасць. Раней выйшлі друкам Кен Кізі “Палёт над гняздом зязюлі” Кена Кізі, “Байцоўскі клуб” Чака Паланюка і “Пенелапіяда” Маргрэт Этвуд.