Часопіс “ПрайдзіСвет” віншуе калег з Днём перакладчыка і зычыць аўтарам — добрых перакладчыкаў, перакладчыкам — добрых аўтараў, а чытачам — добрых і першых, і другіх!
Вось ужо пяць гадоў мы адзначаем гэтае свята разам з вамі! Сёлета з нагоды круглай даты мы прапануем вам пераклад аднаго з самых вядомых апавяданняў Артура Конана Дойла пра прыгоды Шэрлака Холмса “Стракатая стужка”, якое неўзабаве выйдзе ў прысвечанай знакамітаму дэтэктыву кнізе, а таксама прыадкрываем таямніцу, як гэтая кніга будзе выглядаць.
Чакайце нашае выданне ў кнігарнях, а пакуль — сачыце за расследаваннямі на старонках нашага інтэрнэт-часопіса.
Чытайце апавяданне "Стракатая стужка" ў перакладзе Ганны Янкута на нашым сайце.