Мэта стэнда Books from Belarus — прадставіць замежным выдаўцам і кнігарам новыя імёны беларускай літаратуры, пазнаёміць з яскравымі мастацкімі і публіцыстычнымі выданнямі, а таксама разбіць закасцянелыя стэрэатыпы і аднавіць састарэлую інфармацыю пра нашу краіну і яе культурныя набыткі.На стэндзе таксама можна будзе набыць апошнія навінкі беларускай літаратуры. Каардынаты Books from Belarus – 170a/D19 (D19 – нумар сектара, побач з якім знаходзіцца стэнд).
У працы стэнда возьмуць удзел прадстаўнікі Саюза беларускіх пісьменнікаў, “Літаратурнага Дома “Логвінаў” і моладзевага інтэрнэт-часопіса 34mag.net.
Акрамя таго, на Варшаўскай кніжнай выставе адбудуцца выступы беларускіх літаратараў.
План беларускіх выступаў у Варшаве:
22 мая – чацвер 16.30 -17.30 прэзентацыйная зала LONDYN C:
“Беларусь ідзе да Еўропы”.
Удзел бяруць: перакладчыца Малгажата Бухалік, пісьменнікі Альгерд Бахарэвіч, Ева Вежнавец, Артур Клінаў.
23 мая -пятніца, 17.00 -18.00, прэзентацыйная зала LONDYN C:
From Belarus with Love.
Паэтычныя чытанні з Андрэем Хадановічам.
Вядучая – Ева Вежнавец.