№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Брытанская бібліятэка запусціла партал з рукапісамі вядомых пісьменнікаў

26 траўня 2014

Брытанская бібліятэка запусціла партал з рукапісамі вядомых пісьменнікаў
На сайце апублікаваная больш чым тысяча літаратурных дакументаў віктарыянскай эпохі, паведамляе Еспресо.TV са спасылкай на The Guardian.

У прыватнасці, інтэрнэт-карыстальнікі могуць азнаёміцца з самым раннім рукапісам Шарлоты Бронтэ, чарнавікамі Оскара Ўайлда і вершамі Персі Бiшы Шэлi. Акрамя таго, на сайце знаходзіцца запіс з дзённіка Джэйн Остэн пра знаёмага, які не палічыў яе "Пыху і перадузятасць" за сур'ёзную літаратуру.

Прадстаўнікі бібліятэкі тлумачаць, што вырашылі стварыць адмысловы сайт пасля публікацыі вынікаў апытання, праведзенага сярод брытанскіх педагогаў. Даследаванне паказала, што 82% настаўнікаў сумняюцца, што іх вучні могуць ідэнтыфікаваць сябе з героямі твораў класічнай літаратуры.

паводле espreso.tv

Чытайце таксама

605