№18: Некаторыя любяць паэзію

№18: Некаторыя любяць паэзію

...І ўсё адно мы трымаемся за паэзію, усё адно яе пішам, перакладаем і чытаем, знаходзім і адкрываем для сябе новых і забытых паэтаў і паэтак. Усё роўна самотна рухаемся разам з вершам, рухаемся за ім, ухапіўшыся за ягоныя “парэнчы”, спрабуем адшукаць яго пачатак, намацаць яго “мерыдыян” і, як казаў паэт Паўль Цэлан, прыйсці на сустрэчу з сабой.

Чытаць далей

Прэзентацыя “Календара Бахарэвіча” — 5 чэрвеня

3 чэрвеня 2014

Прэзентацыя “Календара Бахарэвіча” — 5 чэрвеня
У мінскай галерэі сучаснага мастацтва “Ў” 5 чэрвеня пройдзе прэзентацыя новай кнігі Альгерда Бахарэвіча “Каляндар Бахарэвіча”.

Новае выданне з “Бібліятэкі Свабоды” склалі 366 эсэ пра гістарычныя падзеі, па-мастацку пераасэнсаваныя аўтарам. 

З удзелам Альгерда Б., Аляксандра Л., марсіянаў, душагубаў і іншых персанажаў кнігі. Падчас прэзентацыі каляндар будзе разыграны ў якасці прыза.

Пачатак у 19:00.

Адрас: Мінск, пр. Незалежнасці, 37А. 

Набыць кнігу можна ўжо цяпер у кнігарні “логвінаЎ”.

Чытайце таксама

640