№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Лекцыя Андрэя Хадановіча "Як быць паэтам, не прыцягваючы ўвагі санітараў?"

2 сакавіка 2015

Лекцыя Андрэя Хадановіча

3 сакавіка (аўторак) у галерэі “Ў” (пр. Незалежнасці, 37А) а 19-й гадзіне  пройдзе публічная лекцыя Андрэя Хадановіча “Як быць паэтам, не прыцягваючы ўвагі санітараў?”

  

Несусветная лекцыя да Сусветнага дня пісьменніка

(у пытаннях і адказах)

 

1. “Беларуская паэзія робіцца ўсё лепшая. Хутка яе зусім перастануць чытаць”.

2. Паэт у Беларусі большы, чым хто? Ці мае значэнне памер?

3. Ці варта выклікаць хуткую, калі да цябе (да твайго суседа-паэта) прыляцелі анёлы?

4. Курс маладога паэта: ці можна навучыць (навучыцца) натхненню?

5. Як ненавідзець свет, патрабаваць за гэта любові й наракаць на несправядлівасць? (Паэт і “паэтычныя” паводзіны.)

6. Ці варта пісаць па-руску (ангельску, кітайску), каб хутчэй выдацца ва ўсіх краінах свету?

7. Гедройць у руках і нобэль у небе. Як беларускія паэты пішуць раманы?

8. Як паэты ўпадаюць у дзяцінства і (часам) вяртаюцца назад. З дзіцячымі кніжкамі.

9. Чаму я ненавіджу паэтычны слэм, але часам ім займаюся?

10. Чаму бяздарныя вершы ў юцьюбах, мп3 і буктрэйлерах выглядаюць яшчэ больш бяздарнымі?

11. Чаму часам лепей перакладаць, чым гаварыць?

12. “Поэтом можешь ты не быть, / А музыкантом быть не можешь”. Паэзія, аўтарская песня, джаз і рок-н-рол. Ці варта паэту (перакладчыку) займацца музыкай?

13. Як паменей парыцца (піярыцца) усім пералічаным?

Фота Зарыны Кандрацьевай.

Чытайце таксама

445