№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Новасібірску з’явяцца “кніжныя лядоўні”

29 верасня 2014

У Новасібірску з’явяцца “кніжныя лядоўні”

Сем лядоўняў, стылізаваных пад кніжныя шафы з паліцамі, з'явяцца ў Новасібірску. Па словах прадстаўнікоў Новасібірскай дзяржаўнай абласной навуковай бібліятэкі, незвычайныя кніжныя паліцы размесцяць на вуліцах горада побач з тэатрамі “Глобус” і “Чырвоны факел”, а таксама недалёка ад Новасібірскай дзяржаўнай архітэктурна-мастацкай акадэміі. Тут “кніжныя лядоўні” будуць стаяць да лістапада, а затым да вясны іх перамесцяць ў холы найбліжэйшых установаў культуры.

У адміністрацыі Новасібірска адзначаюць, што праект будзе запушчаны на аснове прынцыпаў буккросінгу ў рамках акцыі “Кніга — за так”. Першапачаткова на паліцах “кніжных лядоўняў” размесцяць выданні розных жанраў, аднак не выключана, што з часам у кожнай лядоўні будуць знаходзіцца кнігі пэўнай тэматыкі — фантастыка, дэтэктывы, любоўныя раманы, дзіцячая літаратура і інш.

паводле novostiliteratury.ru

Чытайце таксама

488