№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Літаратурную прэмію Гедройца атрымаў Віктар Казько

2 чэрвеня 2015

Літаратурную прэмію Гедройца атрымаў Віктар Казько

Увечары 1 чэрвеня ў Мінску абвешчаныя і ўганараваныя лаўрэаты прэстыжнай літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. Тройку прызёраў склалі:


Альгерд Бахарэвіч
 за кнігу «Дзеці Аліндаркі» (Мінск, «Галіяфы») — трэцяе месца, якое дае магчымасць творчай стыпендыі ў Вэнтспілсе, Латвія.


Таццяна Барысік
 «Жанчына і леапард» (Мінск, «Кнігазбор») — другое месца, якое дазваляе пераклад кнігі на польскую мову або творчую стыпендыю ў Вісбю, Швецыя.


Віктар Казько
 «Час збіраць косці» (Мінск, «Кнігазбор») — першае месца і грашовая ўзнагарода 10 тысяч еўра.


Пераможцам чытацкага галасавання, які атрымаў спецыяльны прыз, таксама стаў Віктар Казько.


Уручэнне прэміі адбылося ў гатэлі «Renaissance».


Сёлета на Гран-пры конкурсу па выніках 2014 года прэтэндавалі шэсць аўтараў:


1. Таццяна Барысік «Жанчына і леапард» (Мінск, «Кнігазбор»)

2. Альгерд Бахарэвіч «Дзеці Аліндаркі» (Мінск, «Галіяфы»)

3. Антон Францішак Брыль «Ян Ялмужна» (Мінск, «Кнігазбор»)

4. Андрэй Гуцаў «Кніга зданяў» (Мінск, «Кнігазбор»)

5. Сяргей Дубавец «Сіні карабель у блакітным моры плыве» (Мінск, «Каўчэг»)

6. Віктар Казько «Час збіраць косці» (Мінск, «Кнігазбор») 


Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца заснаваная ў 2011 годзе. Яна прысуджаецца за найлепшую кнігу прозы, выдадзеную (у папяровым або электронным варыянце) у папярэднім годзе на беларускай мове ў жанрах мастацкай прозы і эсэістыкі. Заснавальнікамі літаратурнай узнагароды выступаюць амбасада Польшчы ў Беларусі, Польскі інстытут у Мінску, Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў.


Прэмію назвалі ў гонар ураджэнца Мінска, польскага публіцыста і палітыка Ежы Гедройца, які ў сваёй культурнай дзейнасці быў паслядоўным прыхільнікам добрасуседскіх адносінаў Польшчы з Беларуссю, Літвой і Украінай.


Раней лаўрэатамі прэміі імя Ежы Гедройца былі:

2012 г. — Павал Касцюкевіч з кнігай «Зборная РБ па негалоўных відах спорту»;

2013 г. — Уладзімір Някляеў з кнігай «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без»;

2014 г. — Ігар Бабкоў з кнігай «Хвілінка. Тры гісторыі».

Фота -- budzma.by

Чытайце таксама

966