№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Названыя шэсць фіналістаў прэміі імя Карласа Шэрмана

14 кастрычніка 2016

Названыя шэсць фіналістаў прэміі імя Карласа Шэрмана
Журы прэміі імя Карласа Шэрмана назвала кароткі спіс намінантаў. На ўзнагароду прэтэндуюць перакладчыкі Павел Касцюкевіч, Франц Корзун, Якуб Лапатка, Алесь Пяткевіч, Сяргей Сматрычэнка, Юлія Сматрычэнка.

Першы шорт-ліст прэміі імя Карласа Шэрмана выглядае наступным чынам:

1. Павел Касцюкевіч з перакладам з ангельскай мовы кнігі Дугласа Адамса “Аўтаспынам па галактыцы” ("Логвінаў")

2. Францішак Корзун з перакладам з ангельскай мовы кнігі Клайва Стэйплза Льюіса “Лісты Круцяля” ("Галіяфы")

3. Якуб Лапатка з перакладам з фінскай мовы кнігі “Калевала” (Зміцер Колас)

4. Алесь Пяткевіч з перакладам з польскай мовы кнігі Сяргея Пясецкага “Багам ночы роўныя” (ТАА "Гайсак")

5. Сяргей Сматрычэнка з перакладам з чэшскай мовы кнігі Іржы Кратахвіла “Ляжаць, шэльма!” ("Логвінаў")

6. Юлія Сматрычэнка з перакладам з чэшскай мовы кнігі Патрыка Оўржэдніка “Еўрапеана. Кароткая гісторыя дваццатага стагоддзя” ("Логвінаў")


Цырымонія ўзнагароджання пераможцы адбудзецца ў дзень нараджэння Карласа Шэрмана, 25 кастрычніка, а 19-й гадзіне ў Прэс-клубе (вул. Веры Харужай, 3-601, ст. метро "Плошча Якуба Коласа").

Пераможца атрымае чэк ад Фонду "Вяртанне" на суму, эквівалентную 2000 у.а.

паводле Паводле прэс-рэлізу

Чытайце таксама

1119