Прэмія прысуджаная "за паліфанічныя творы, помнік пакутам і мужнасці ў наш час".
Памер прэміі складае 953 тысячы даляраў.
Святлана Алексіевіч нарадзілася ў 1948 годзе. Вядомасць ёй прынёс дэбютны раман "У вайны — не жаночы твар", які з'явіўся ў 1983 годзе. Іншыя вядомыя творы пісьменніцы — "Цынкавыя хлопчыкі" (пра вайну ў Афганістане), "Чарнобыльская малітва" (пра наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС), "Час сэканд-хэнд".