№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў паэт і спявак Боб Дылан

13 кастрычніка 2016

Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў паэт і спявак Боб Дылан
Боб Дылан — амерыканскі паэт, аўтар і выканаўца песняў, мастак, кінаактор. Нобелеўскі камітэт узнагародзіў яго прэміяй ў галіне літаратуры за “за стварэнне новых паэтычных спосабаў выказвання ў межах вялікай амерыканскай спеўнай традыцыі” ("for having created new poetic expressions within the great American song tradition").

Такія яго вядомыя песні, як "Blowin 'in the Wind" і "The Times They Are a-Changin'", зрабіліся гімнамі руху за грамадзянскія правы і антываеннага руху ў ЗША. Яго творчасць паспрыяла сціранню межаў паміж "высокай" і "нізкай" культурамі.

Многія крытыкі вельмі высока ацэньвалі ўзровень паэтычнай лірыкі Б. Дылана і нават прапаноўвалі паставіць яго ў адзін шэраг з вялікімі класічнымі паэтамі. Паводле апытання часопіса Rolling Stone, з'яўляецца другой (пасля The Beatles) па значнасці фігурай у гісторыі рок-музыкі. Неаднаразовы лаўрэат самай прэстыжнай музычнай прэміі "Грэмі".

Чытайце таксама

853