№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Памерла пісьменніца Бэл Каўфман

28 ліпеня 2014

Памерла пісьменніца Бэл Каўфман
У Нью-Ёрку ва ўзросце 103 гадоў памерла вядомая амерыканская пісьменніца Бэл Каўфман, аўтар рамана “Уверх па лесвіцы, якая вядзе ўніз”, унучка класіка габрэйскай літаратуры Шолам-Алейхема.

Бэл Каўфман нарадзілася ў Берліне, дзяцінства (з пачатку Першай сусветнай вайны) правяла ў Адэсе (гэты перыяд яе жыцця апісаны ў кнізе “Odessa Memories”), са снежня 1923 жыла ў ЗША. З адзнакай скончыла каледж Хантэр у Нью-Ёрку, затым магістратуру па літаратуры ў Калумбійскім універсітэце. Некалькі дзясяткаў гадоў працавала настаўніцай англійскай мовы ў сярэдніх школах Нью-Ёрка і ў гарадскім універсітэце Нью-Ёрка. Пачала публікаваць кароткую прозу з канца 1930-х. У 1940-х публікавала апавяданні і скетчы ў часопісе Esquire.

Вядомасць Бэл Каўфман прынёс яе паўаўтабіяграфічны і шмат разоў перавыдадзены раман “Уверх па лесвіцы, якая вядзе ўніз”, заснаваны на шматгадовым выкладчыцкім досведзе. У часопісным выглядзе ён быў першапачаткова апублікаваны ў Saturday Review у нумары ад 17 лістапада 1962 года.

 

Чытайце таксама

530