№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Пераможцы прэміі "ПрайдзіСвет" за 2014: Марына Шода, Юля Цімафеева і Ігар Крэбс

1 кастрычніка 2015

30 верасня, у Сусветны дзень перакладчыка, журы прэміі часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” назвала найлепшых перакладчыкаў мастацкай літаратуры на беларускую мову.

 
Марына Шода і Ганна Янкута

У намінацыі “Проза” за пераклад рамана Паўла Гюле “Вайзэр Давідзік” прэмію атрымала Марына Шода. У намінацыі “Паэзія” была ўзнагароджаная Юля Цімафеева за англамоўныя пераклады з “Кнігі памылак”. За пераклады вершаў Генрыха Гайнэ, надрукаваныя ў часопісе “ПрайдзіСвет”, прэміяй быў уганараваны Ігар Крэбс.

  
                              Юля Цімафеева                                                                                                          Ігар Крэбс

Сёлета ў журы прэмі ўвайшлі Уладзь Лянкевіч, Марыя Мартысевіч, Кацярына Маціеўская, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута.

Узнагароджанне пераможцаў статуэткамі прайшло ў мінскай кнігарні “Логвінаў”. Акрамя пераможцаў свае пераклады пачыталі фіналісты прэміі: Алеся Башарымава, Міхаіл Баярын, Уладзіслава Гурыновіч і Франц Корзун. Андрэй Хадановіч, “паэтычны” намінант, праспяваў свае пераклады розных паэтаў.  Мадэратарам імпрэзы выступіў Альгерд Бахарэвіч.

 

Дыхтоўныя статуэткі, традыцыйную ўзнагароду прэміі часопіса “ПрайдзіСвет”, выканаў Алесь Шаціла.

Чытайце таксама

1317