№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Першая “пятніца з Гедройцам”: Рублеўская і Бабкоў

3 красавіка 2014

Першая “пятніца з Гедройцам”: Рублеўская і Бабкоў
Беларускі ПЭН-цэнтр і кнігарня “логвінаЎ” ладзяць серыю сустрэч з аўтарамі лонг-ліста прэміі Гедройца. Мэта сустрэчаў — пазнаёміць чытачоў з выбарам журы, а таксама прапанаваць гасцям шэраг цікавых размоваў на літаратурныя і калялітаратурныя тэмы.

Героі першай пятніцы з Гедройцам (4 красавіка) — Людміла Рублеўская і Ігар Бабкоў.

Містычна-рамантычныя міфы гарадоў і ваколіцаў з аднаго боку (кніга Людмілы Рублеўскай “Ночы на плябанскіх млынах”) і алхімічныя гісторыі пра магічны тэатр душы (раман Ігара Бабкова “Хвілінка”) — з іншага. І адказы на ўсе пытанні, якія чытачы даўно хацелі задаць. 

Мадэратар — Альгерд Бахарэвіч.

Пачатак а 19-й. 

Адрас кнігарні “логвінаЎ”: пр-т Незалежнасці, 37А.

Чытайце таксама

446