№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Працягваецца збор сродкаў на выданне знакамітай казкі Льюіса Кэрала

21 верасня 2016

Чуткі пра тое, што кніга Льюіса Кэрала “Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса” падрыхтаваная да друку, хадзілі ўжо даўно. Цяпер у кожнага ёсць магчымасць спрычыніцца да выдання гэтай разумнай, смешнай і прыгожай казкі.



Пераклад кнігі, якой сёлета спаўняецца 145 гадоў, зрабіла паэтка Вера Бурлак. Гэты тэкст ужо друкаваўся ў адным з літаратурных нумароў часопіса “ARCHE”. А вось ілюстрацыі, выкананыя спецыяльнага для выдання мастачкай Кацярынай Дубовік, здзівяць публіку.

Кнігу плануе выпусціць выдавецтва “Галіяфы” яшчэ да Калядаў. Цвёрдая вокладка і больш чым сотня яркіх ілюстрацыяў зробяць яе цудоўным падарункам.



Падтрымаць выданне кнігі, а таксама замовіць сабе адзін або некалькі асобнікаў знакамітай казкі Льюіса Кэрала можна на сайце http://ulej.by/project?id=79352.

За два дні кампаніі было сабрана больш за 10 % патрэбнай сумы. Паспяшайцеся і вы спрычыніцца да выхаду гэтай цудоўнай кнігі!

Чытайце таксама

785