20 сакавіка ў пятніцу на арт-базе vitebsk4me адбудзецца літаратурная вечарына з удзелам беларускіх перакладчыкаў прозы.
У праграме: прэзентацыя кніг "Саламея" Оскара Ўайлда, "Прыгоды Шэрлака Холмса" Артура Конана Дойла, зборніка апавяданняў "Падарунак на Каляды" і будучай кнігі казак Вільгельма Гаўфа.
Арт-база vitebsk4me (вул. Кастрычніцкая,13, у арку направа).
Пачатак у 18:30.
Уваход вольны.
Інфармацыя: (029) 894-05-17.
Бяруць удзел:
Ганна Янкута — перакладчыца, літаратурны крытык. Пераклала на беларускую мову шэраг паэтычных і празаічных твораў Эдгара Алана По, паэму “Свет” Чэслава Мілаша (разам з А. Ф. Брылём і К. Маціеўскай), апавяданні пра Шэрлака Холмса. Перакладае з ангельскай, польскай, афрыкаанс, нідэрландскай.
Кацярына Маціеўская — перакладчыца. Перакладала апавяданні Эдгара По, гісторыі пра Шэрлака Холмса Дойла, "Саламею" Оскара Ўайлда. Працуе з французскай, ангельскай, польскай, нідэрландскай, афрыкаанс.
Алена Пятровіч — перакладчыца, лінгвіст. Нарадзілася ў Віцебску. Пераклала раман Рышарда Крыніцкага, дзіцячыя творы Яна Бжэхвы, апавяданні пра Шэрлака Холмса, вершы Багдана-Ігара Антоныча. Перакладае з ангельскай, польскай, чэшскай, украінскай.
Ігар Крэбс — перакладчык. Нарадзіўся ў Віцебску. Перакладае з нямецкай мовы казкі Вільгельма Гаўфа, вершы Генрыха Гайнэ, гісторыі пра барона Мюнхаўзэна.
Падзея ладзіцца ў межах ГКК "Будзьма беларусамі!".