№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прэзентацыя "дзеяслоўскай" рок-анталогіі

27 траўня 2014

Прэзентацыя
У межах грамадскай культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!" 3 чэрвеня ў 19.00 у мінскім паб-клубе "Графіці" (зав. Калініна, 16) адбудзецца музычная прэзентацыя анталогіі перакладу рускай рок-паэзіі ў часопісе “Дзеяслоў”.

Удзельнічаюць:

 

Вольга Гронская, 

Уладзімір Дрындрожык і гурт "Шэпт срэбра", 

Фёдар ДАРАФЕЙ Жывалеўскі, 

Анатоль Івашчанка, 

Юры Несцярэнка, 

Барыс Пятровіч, 

Арцём Сітнікаў, 

Віктар Сямашка, 

Раман Яраш 

і іншыя. 

 

У імпрэзе прагучаць пераклады песняў Андрэя Макарэвіча, Барыса Грабеншчыкова, Віктара Цоя, Ягора Летава, Юрыя Шаўчука, Эдмунда Шклярскага і інш.

 

Уваход вольны.

Чытайце таксама

519