№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прэзентацыя кнігі Антона Францішка Брыля

8 снежня 2014

12 снежня ў 19:00 адбудзецца прэзентацыя кнігі Антона Францішка Брыля "Ян Ялмужна" – казкі для дарослых, дзеянне якой адбываецца ў пачатку XVI стагоддзя ў Геранёнах.


Пан Ольбрахт Гаштаўт - гаспадар Геранёнскага замка, магутны ваяр, важны ўраднік і найвялікшы ў краі аматар паданняў аб няўпомных часах. Пакоі Гаштаўта размаляваныя дзіўнымі фрэскамі, вакол яго двароў стаяць старажытныя лясы, а ў лясах і на ўзлесках чыняцца небывалыя справы. Але пана Ольбрахта ніякія цуды, здаецца, не здзіўляюць - ён і сам не просты, і знаёмцы ў яго незвычайныя. І нават пра яго кухмістра Яна Ялмужну можна расказаць цэлую казку.

Антон Францішак Брыль – паэт і перакладчык, лаўрэат прэміі "Дэбют" за зборнік вершаў "Не ўпаў жолуд" (2011). Пераклаў на беларускую мову стараангельскую паэму "Бэўвульф", асобныя вершы Катула, Авідыя, Гарацыя і інш.



Месца: кнігарня "логвінаЎ", г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а.

Уваход вольны!

Імпрэза ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

паводле арганізатараў

Чытайце таксама

549