№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прэзентацыя кнігі вершаў Таццяны Нядбай "Сірэны спяваюць джаз"

19 чэрвеня 2014

Прэзентацыя кнігі вершаў Таццяны Нядбай
20 чэрвеня ў мінскай кнігарні "логвінаЎ" пройдзе прэзентацыя дэбютнага зборніка паэзіі Таццяны Нядбай "Сірэны спяваюць джаз".

Напісаныя ў розныя гады, прысвечаныя розным людзям, натхнёныя рознымі падзеямі, вершы складаюцца ў цэльную гісторыю: чакання, кахання, расcтання — але, самае галоўнае, гісторыю акрыяння і спакою. 

У праграме:

Валянцін Акудовіч

Уладзімір Арлоў

Ціхан Чарнякевіч

Марыя Мартысевіч

Андрэй Адамовіч

Максім Субач

Уладзь Лянкевіч


Вядоўца — Андрэй Хадановіч.

Пачатак у 18.00.

Адрас: Незалежнасці, 37А.

Уваход вольны.

Чытайце таксама

643