Кнігу выбраных эсэ Вацлава Гаўла прэзентуюць 24 кастрычніка
21 кастрычніка 2014

Кніга, якая мае назву "Жыццё ў праўдзе" і стала дзявятай у серыі "Чэшская калекцыя", змяшчае сем праграмных эсэ Вацлава Гаўла перыяду яго дысідэнцтва ў ЧССР (у тым ліку "Сіла бяссільных", "Гісторыя і таталітарызм" або "Слова пра слова") і столькі ж прамоваў аўтара часоў яго прэзідэнцтва. Кніга апроч уласна твораў Гаўла ўтрымлівае таксама "Дэкларацыю Хартыі-77", да стварэння якой аўтар меў непасрэднае дачыненне, і кароткі агляд ягонага жыцця ў датах.
Пераклад кнігі на беларускую мову ажыццявілі Сяргей Сматрычэнка і Юлія Сматрычэнка, прадмову напісаў Лявон Баршчэўскі.
Прэзентацыя кнігі “Жыццё ў праўдзе” адбудзецца 24 кастрычніка ў галерэі “Ў” (пр. Незалежнасці, 37А). Падчас прэзентацыі выступіць пасол Чэшскай Рэспублікі Мілан Экерт, а таксама адбудзецца сцэнічная чытка аднаактовай п’есы Вацлава Гаўла “Пратэст”. Пачатак а 18-й.Уваход вольны.