№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прэзентацыя "Саламеі" Оскара Ўайлда 19 лютага

12 лютага 2014

Прэзентацыя

19 лютага (серада) у кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці, 37А) адбудзецца прэзентацыя беларускага перакладу п’есы Оскара Ўайлда “Саламея”.

У прэзентацыі для стварэння ўайлдаўскага і каляўайлдаўскага кантэксту возьмуць удзел перакладчыца п’есы на беларускую мову Кацярына Маціеўская, а таксама перакладчыкі Андрэй Хадановіч і Юля Цімафеева.

Пачатак а 20-й. Уваход вольны.

Пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!"

Пра кнігу:

 

П’еса Оскара Ўайлда “Саламея” выйшла ў бібліятэцы часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum” і бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. На беларускую мову з французскай яе пераклала Кацярына Маціеўская. Дызайнер вокладкі — Марыя Мухіна.

 

Кніга апроч уласна п’есы змяшчае прадмову ад перакладчыцы, стылістычна блізкія да яе вершы прозай Оскара Ўайлда, артыкул сябра і паверніка пісьменніка, мастацтвазнаўцы Роберта Роса, які разабраў усе акалічнасці выхаду ў свет “Саламеі” і абверг звязаныя з ёй міфы, а таксама каментары і бібліяграфію ранейшых перакладаў з Оскара Ўайлда на беларускую мову. Змешчаныя ў кнізе і самыя знакамітыя ілюстрацыі да п’есы, выкананыя яшчэ адным творцам з кола Оскара Ўайлда — Обры Бёрдслі.

 

 

Чытайце таксама

464