№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Шэрлак Холмс загаварыў па-беларуску

17 лістапада 2014

У бібліятэцы часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum” і бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” выйшаў зборнік апавяданняў Артура Конана Дойла “Прыгоды Шэрлака Холмса”. Кніга ўжо ёсць у Цэнтральнай кнігарні, “Акадэмкнізе” і “Кнігах і кніжачках”, а неўзабаве з’явіцца і ў іншых кнігарнях.



“Шэрлаку Холмсу, гэтаму міфічнаму персанажу новага часу, які дагэтуль не дае спакою пісьменнікам, рэжысёрам і сцэнарыстам, не трэба нічога тлумачыць. Ён адразу бачыць, колькі ў вас дзяцей, што ў вас скралі і ці можна вас назваць шчаслівым. Не ва ўсіх гісторыях з гэтай кнігі расследуюцца заблытаныя злачынствы, але Шэрлак Холмс ведае: часам нават за простай справай стаіць сапраўдная таямніца, і разабрацца з ёй будзе не прасцей, чым з самым загадкавым забойствам”.



У кнігу ўвайшлі пераклады, зробленыя Ганнай Янкута, Аленай Казловай, Аленай Пятровіч, Кацярынай Маціеўскай, Аляксеем Арцёмавым. Прадмову да зборніка напісала Кацярына Маціеўская. Дызайн вокладкі – Марыя Мухіна. Некаторыя апавяданні са зборніка друкаваліся ў часопісах “Дзеяслоў”, “ПрайдзіСвет” і газеце “Літаратурная Беларусь”, аднак гэта першае асобнае выданне твораў пра Шэрлака Холмса па-беларуску.

Раней у бібліятэцы “PostScriptum” выходзілі зборнікі дэтэктыўнага і містычнага апавядання “Злачынства, сэр!” і “Вусцішны пакой”, зборнік выбраных твораў Эдгара По “Маска Чырвонае Смерці” і п’еса Оскара Ўайлда “Саламея”.


Анатацыя
 

“Прыгоды Шэрлака Холмса” – першы зборнік апавяданняў пра знакамітага дэтэктыва, надрукаваны ў 1892 годзе, пасля аповесцяў “Эцюд у пунсовым” (1887) і “Знак чатырох” (1890). Зборнік улучае 12 апавяднняў, сярод якіх шмат добра вядомых і пазнавальных твораў, напрыклад, “Скандал у Багеміі” ці “Стракатая стужка”, што неаднаразова экранізаваліся і пераасэнсоўваліся. Нягледзячы на тое, што далёка не ва ўсіх гэтых апавяданнях расследуецца сапраўднае злачынства, зборнік даўно ўвайшоў у залаты фонд дэтэктыўнай літаратуры і адыграў вялікую ролю ў станаўленні жанру.


Змест

Кацярына Маціеўская. Працяг непазбежны

 

Скандал у Багеміі. Пераклала Ганна Янкута

Саюз рудых. Пераклала Алена Казлова

Высвятленне асобы. Пераклала Кацярына Маціеўская

Таямніца  Боскамскай даліны. Пераклала Ганна Янкута

Пяць апельсінавых зярнятак. Пераклала Ганна Янкута

Чалавек з выкручанай губой. Пераклала Алена Казлова

Стракатая стужка. Пераклала Ганна Янкута

Палец інжынера. Пераклалі Аляксей Арцёмаў і Ганна Янкута

Высакародны кавалер. Пераклала Алена Пятровіч

Берылавая дыядэма. Пераклала Ганна Янкута

Лясныя Букі. Пераклала Ганна Янкута

Каментар

Чытайце таксама

2509