№15: Успамін пра Каляды

№15: Успамін пра Каляды

Калі святы заканчваюцца, застаецца іх толькі ўспамінаць. А таксама чытаць, бо на святы не ва ўсіх знойдзецца на гэта час, нават калі чытанка калядная ці навагодняя. Часопіс “ПрайдзіСвет” зычыць усім як мага больш цікавых кніг у любую пару году, а пакуль памяць пра Каляды яшчэ не зусім сцерлася, запрашае разам з пісьменнікамі і перакладчыкамі ўспомніць нядаўнія святочныя прыемнасці і занурыцца ў традыцыйнае для доўгіх зімовых вечароў чытанне гатычных, гумарыстычных і калядных твораў.

Чытаць далей

Легенда беларускай літаратуры Васіль Сёмуха 18 студзеня ў кнігарні “логвінаЎ”

14 студзеня 2016

Легенда беларускай літаратуры Васіль Сёмуха 18 студзеня ў кнігарні “логвінаЎ”
Перакладчыку “Фаўста” і Бібліі, чалавеку, які ёсць адным з арыенціраў айчыннай культуры, Васілю Сёмуху спаўняецца 80 гадоў. Святкуйма разам у кнігарні "логвінаЎ" (Незалежнасці, 37а) 18 студзеня. Пачатак а 19-й.

Удзел бяруць: Барыс Пятровіч, Алесь Разанаў, Андрэй Гуцаў, Ганна Янкута, Кацярына Маціеўская, Ігар Крэбс, Ігар Кулікоў, Вольга Гапеева, Уладзімір Лянкевіч, Марына Казлоўская, Марыя Пушкіна, Марына Шода.

Вядоўцы — Лявон Баршчэўскі і Андрэй Хадановіч.

У межах вечарыны — прэзентацыя перавыдання кнігі Фрыдрыха Ніцшэ “Так сказаў Заратустра” ў перакладзе Васіля Сёмухі.

Чытайце таксама

1481