№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Трагічна загінуў лютніст і перакладчык Глеб Маліноўскі

12 лістапада 2015

Трагічна загінуў лютніст і перакладчык Глеб Маліноўскі

Філолаг, перакладчык і выдатны музыка Глеб Маліноўскі быў знойдзены мёртвым у адным з паркаў Берліна. 28-гадовы хлопец памёр ад нажавых ранаў. 

У 2005 годзе Глеб паступіў на філфак БДУ, аднак пасля Плошчы-2006 з'ехаў у Кракаў па праграме Каліноўскага. Вывучаў італьянскую філалогію, выдатна валодаў некалькімі мовамі.

У Берліне Глеб працаваў, рыхтаваўся атрымаць від на жыхарства, хацеў там застацца, каб быць бліжэй да свайго маленькага сына.

Сябры і рэдакцыя часопіса "ПрайдзіСвет" шчыра спачувае родным і блізкім Глеба.

Вось тут можна прачытаць цудоўную аўтабіяграфію Глеба: http://prajdzisvet.org/translators/41-malinouski-hlieb-.html, а таксама ягоны пераклад "Маніфеста футурызму" Філіпа Тамаза Марынэці.

Чытайце таксама

797