Падчас каталагізацыі рукапісаў нобелеўскага лаўрэата Пабла Неруды знайшлі 20 невядомых яго вершаў, паведамляе BBC. Эксперты правялі даследаванне і зрабілі выснову: гэта сапраўды творы Неруды.
Большасць вершаў была напісаная ў 1956 годзе. Шэсць з іх — пра каханне.
Знаходкі неўзабаве надрукуюць у Лацінскай Амерыцы (да 110-гадовага юбілею з дня нараджэння пісьменніка), а ў наступным годзе — у Гішпаніі.
Паэт вядомы ў свеце палкай любоўнай лірыкай і камуністычнымі поглядамі.