У межах імпрэзы адбудзецца прэзентацыя беларускага перакладу кнігі Тувэ Янсан “Небяспечнае лета”. Сярод запрошаных удзельнікаў вечару — перакладчыца Алеся Башарымава, літаратуразнаўца і палітычны аглядальнік Аляксандр Фядута, выдавец Зміцер Колас ды іншыя.
Імпрэза адбудзецца 16 снежня ў Доме дружбы (Мінск, вул. Захарава, 28).
Пачатак у 17.00.
Уваход вольны.
Падзея ў Фэйсбуку.