№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Літве выйшла кніга-білінгва Алеся Разанава

18 студзеня 2014

У Літве выйшла кніга-білінгва Алеся Разанава

У віленскім выдавецтве "Homo liber" напрыканцы мінулага года выйшла кніга версэтаў Алеся Разанава "Падарунак хроснай маці". Зборнік двухмоўны -- поруч даюцца арыгінал і пераклад. Перастварыла версэты па-літоўску Алма Лапінскене.

 

У выданне ўвайшлі творы з кнігі "Лясная дарога" (2005 г.).

Алесь Разанаў вынайшаў і распрацаваў такія паэтычныя формы як квантэмы, вершаказы, пункціры, зномы. Версэт — жанр вершаў баладнага складу, блізкі да прыпавесці, які дазваляе вызначыць «каардынаты быцця і асобы», заглыбіцца ў філасофскія роздумы.

Творы Алеся Разанава перакладаліся на шматлікія еўрапейскія мовы, ён сам перастварае з літоўскай, латышскай, грузінскай, балгарскай, сербскай, чэшскай, ангельскай моваў.

паводле lit-bel.org

Чытайце таксама

843