№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прэзентацыя “Нататак пра Шэрлака Холмса” — 25 студзеня

14 студзеня 2016

Прэзентацыя “Нататак пра Шэрлака Холмса” — 25 студзеня

У канцы мінулага году выйшла другое беларускае выданне твораў пра Шэрлака Холмса, “Нататкі пра Шэрлака Холмса” Артура Конана Дойла. Першая прэзентацыя кнігі адбудзецца 25 студзеня ў кнігарні “логвінаЎ” (пр. Незалежнасці, 37а). Пачатак у 19:00.

 

У прэзентацыі возьмуць удзел перакладчыкі апавяданняў пра Холмса Алена Казлова, Кацярына Маціеўская, Сяржук Мядзведзеў, Ганна Янкута, а таксама іншыя людзі, што працавалі над выданнем.

 

“Нататкі пра Шэрлака Холмса” змаглі выйсці дзякуючы падтрымцы прыкладна 100 чалавек, якія ахвяравалі на выданне грошы, а таксама дапамагалі з падрыхтоўкай кнігі. Зборнік улучае 12 апавяданняў, у тым ліку знакамітую “Апошнюю справу Холмса” пра прафесара Марыярці і Райхенбахскі вадаспад. Першая кніга пра Шэрлака Холмса — “Прыгоды Шэрлака Холмса” — выйшла ў канцы 2014 года. Цяпер перакладчыкі працуюць над трэцяй кнігай, у якую ўвойдуць дзве аповесці пра знакамітага дэтэктыва.

Чытайце таксама

1045