№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Уручэнне прэміі Гедройца 1 чэрвеня

18 траўня 2015

Цырымонія ганаравання пераможцаў пройдзе 1 чэрвеня ў гатэлі “Renaissance” (пр. Дзяржынскага, 1Е). Пачатак а 19-й. Уваход вольны. Партнёры — Litara-A.

На галоўную ўзнагароду сёлета прэтэндуюць наступныя кнігі:


1. Таццяна Барысік “Жанчына і леапард” (Мінск, “Кнігазбор”)
2. Альгерд Бахарэвіч “Дзеці Аліндаркі” (Мінск, “Галіяфы”)
3. Антон Францішак Брыль “Ян Ялмужна” (Мінск, “Кнігазбор”)
4. Андрэй Гуцаў “Кніга зданяў” (Мінск, “Кнігазбор”)
5. Сяргей Дубавец “Сіні карабель у блакітным моры плыве” (Мінск, “Каўчэг”)
6. Віктар Казько “Час збіраць косці” (Мінск, “Кнігазбор”)



Аўтар кнігі, якая зойме трэцяе месца, атрымае творчую стыпендыю ў Вентспілсе (Латвія), другое — пераклад твора на польскую мову альбо творчую стыпендыю ў Доме творчасці пісьменнікаў (г. Вісбю, Готланд, Швецыя), першае — чэк ад IdeaBank.

У журы прэміі сёлета ўвайшлі: Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Малгажата Бухалік, Адам Глобус, Ганна Кісліцына, Андрэй Федарэнка, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута.

Папярэднія пераможцы прэміі:
2012 — Павел Касцюкевіч з кнігай “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”;
2013 — Уладзімір Някляеў з кнігай “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”;
2014 — Ігар Бабкоў “Хвілінка. Тры гісторыі”.

www.gedroyc.by
паводле pen-centre.by

Чытайце таксама

667