№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Уручэнне прэміі Гедройца адбудзецца 2 чэрвеня

26 траўня 2014

Уручэнне прэміі Гедройца адбудзецца 2 чэрвеня
Цырымонія ганаравання пераможцаў пройдзе 2 чэрвеня ў кангрэс-холе гатэля “Вікторыя” (пр. Пераможцаў, 59). Пачатак а 19-й. Уваход вольны.

Сёлета за галоўную ўзнагароду змагаюцца наступныя кнігі і творцы:

1. Ігар Бабкоў. Хвілінка: Тры гісторыі. — Мінск: “Логвінаў”.

2. Алена Брава. Дараванне. Прощение. Vergebung. — Мінск: “Звязда”.

3. Сяргей Вераціла. Разбітае сэрца Вітаўта. — Мінск: “Мастацкая літаратура”.

4. Артур Клінаў. Шклатара. — Мінск: “Логвінаў”.

5. Вінцэсь Мудроў. Багун. — Полацк: “Полацкае ляда”.

6. Людміла Рублеўская. Ночы на Плябанскіх млынах. — Мінск: “Мастацкая літаратура”.

Аўтар кнігі, якая зойме трэцяе месца, атрымае творчую стыпендыю ва Вроцлаве (Польшча), другое — стыпендыю на Готландзе (Швецыя), першае — чэк ад IdeaBank.

У журы прэміі сёлета ўвайшлі: з беларускага боку — Валянцін Акудовіч, Уладзімір Арлоў, Альгерд Бахарэвіч, Барыс Пятровіч, Андрэй Хадановіч, Ціхан Чарнякевіч, з польскага боку — Малгажата Бухалік, Адам Паморскі. Ганаровы старшыня журы —Лешак Шарэпка, надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь. Ганаровы старшыня выконвае прадстаўнічыя функцыі і не ўдзельнічае ў працы журы.

Папярэднія пераможцы прэміі:

2012 — Павел Касцюкевіч з кнігай “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”;

2013 — Уладзімір Някляеў з кнігай “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”.

Больш падрабязную інфармацыю пра прэмію Гедройца, а таксама пра сёлетніх намінантаў можна знайсці на яе афіцыйным сайце www.gedroyc.by.

Чытайце таксама

438