У Бібліятэцы часопіса «ПрайдзіСвет» «PostScriptum» дзякуючы актыўнай падтрымцы чытачоў выйшла другая кніга Артура Конана Дойла з серыі пра Шэрлака Холмса — «Нататкі пра Шэрлака Холмса» (выдавецтва «Кнігазбор»). Сродкі на выданне гэтай кнігі цягам двух месяцаў збіраліся праз краўдфандынгавую платформу Talaka.by, яе падтрымалі больш чым 100 чалавек. Першая кніга з гэтага цыклу, «Прыгоды Шэрлака Холмса», выйшла год таму.
«Нататкі пра Шэрлака Холмса» — зборнік з дванаццаці апавяданняў пра ангельскага дэтэктыва. Паводле задумы Дойла, надрукаваныя ў 1894 годзе «Нататкі» мусілі завяршаць цыкл твораў пра Шэрлака Холмса — так з’явілася апавяданне «Апошняя справа Холмса». Аднак чытачы не дазволілі аўтару забіць героя, а таму гісторыя з прафесарам Марыярці — апошняя ў гэтым зборніку, але ніяк не ў цыкле.
«Вялікія дэтэктывы, як і вялікія злачынцы, заўсёды вяртаюцца: хоць гэты свет недасканалы, дабро несумненна мусіць перамагчы зло, хай сабе і цаной падзення ў Райхенбахскі вадаспад. Шэрлак Холмс — гэта першы супергерой, і таму цана, якую ён мусіць заплаціць за спакой на зямлі, адпаведная. Але хай чытач загадзя не расстройваецца: усе вялікія дэтэктывы ўрэшце вяртаюцца. Вернецца і гэты».
ЗМЕСТ КНІГІ:
Срэбны Месяц. Пераклала Алена Казлова
Кардонная скрынка. Пераклала Кацярына Маціеўская
Жоўты твар. Пераклала Алена Пятровіч
Біржавы клерк. Пераклала Марыя Мартысевіч
“Глорыя Скот”. Пераклала Алена Казлова
Рытуал Масгрэйваў. Пераклала Ганна Янкута
Райгецкія сквайры. Пераклала Кацярына Маціеўская
Скурчаны чалавек. Пераклала Марыя Мартысевіч
Пастаянны пацыент. Пераклаў Сяржук Мядзведзеў
Грэк-перакладчык. Пераклала Марыя Мартысевіч
Марская дамова. Пераклала Марыя Мартысевіч
Апошняя справа Холмса. Пераклала Ганна Янкута
КАМЕНТАР
Дойл, А. К. Нататкі пра Шэрлака Холмса: апавяданні / Артур Конан Дойл. — Мінск: Кнігазбор, 2015. — 303, [3] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; Бібліятэка часопіса «ПрайдзіСвет» «PostScriptum»).
ВЯЛІКІ ДЗЯКУЙ ЗА ПАДТРЫМКУ КНІГІ:
Прыватнаму прадпрыемству «Солід Майстар», Міхаілу Мазуру і Андрэю Шыціку
Прыватнаму прадпрыемству «Majstar Web Programming Services» і Паўлу Коласу
Юрасю Адамовічу, Лідзіі Аліхвер, Аляксандру Аляксееву, Като Амурскай, Андрэю Ангурцу, Дар’і Андронавай, Аляксею Анцуху, Уладзіміру Багачу, Таццяне Багданоўскай, Антону Барысенку, Яўгену Баскіну, Юліі Бейнер, Надзеі Бр., Антону Францішку Брылю, Алесю Булойчыку, Сяргею Бычкову, Сяргею Варанкевічу, Валерыю Вітко, Таццяне Гарэлышавай, Вользе Голдавай, Сяргею Гоціну, Андрэю Гурыновічу, Змітру Давыдзенку і Людмiле Карайчанцавай, Аляксандру Дзешкаўцу, Кацярыне Дубоўскай, Кірылу Дубоўскаму, Мацвею Ждановічу, Дзянісу Жыдалю, Віктару Жукелю, Хрысціне Запрудскай, Алене і Андрэю Захарэвічам, Святлане Казак, Ганне Канабяеўскай, Вадзіму Каранцу, Лізавеце Касмач, Сяргею Кемяжуку, Алене і Андрэю Кірэевым, Яўгену Клішэвічу, Аляксею Колчыну, Францішку Корзуну, Сцяпану Корфу, Барсе Котавай, Канстанціну Кузняцову, Ігару Кулікову, Іллю Кульбіцкаму, Іллю Куніцкаму, Сяргею Кушмару, Наталлі Ладуцька, Змітру Лапцёнку, Людміле Лапцэвіч, Максіму Лепушэнку, Сяргею Лісічонку, Валянціну Лучко, Вользе Мазуравай, Цімафею Мархелю, Паліне Маслянковай, Сяргею Матырку, Аляксандру Міхасёву, Вікторыі Міхнюк, Кацярыне Наліўцы, Жанне Насута, Андрэю Новікаву, Каці Нячаевай, Вікторыі Папковай, Наталлі Пархомчык, Алегу Пшулю, Алесю Пякарскаму, Аляксандры Пятровіч, Анастасіі Савонь, Надзеі Сакольчык, Андрэю Саперскаму, Аляксандру Сурма, Віктару Сяргейчыку, Івану Тонаву, Сяргею Уладзіміраву, Анатолю Фаміну, Алегу Хведзьковічу, Ягору Цывільку, Максіму Чарняўскаму, Андрэю Шадуру, Андрэю Шарому, Аляксандру Шастаковічу, Ганне Шкуратавай, Юрасю Шумовічу, Алене Шумскай, Валеру Шылаву, Сяргею Южыку, Алене Ялавенка, Picasso Pablo, Salitynam Waterlily і іншым, што пажадалі застацца ананімнымі.
Дзякуй платформе Talaka.by, якая дапамагла арганізаваць кампанію па зборы сродкаў на выданне гэтай кнігі, сайтам nn.by, knihi.by і dumki.org, якія размясцілі банер кампаніі, часопісу citydog.by, які падрыхтаваў матэрыял пра праект, “Літрадыё”, якое зрабіла аўдыёверсію апавяданняў са зборніка, і іншым СМІ, суполкам у сацыяльных сетках, інтэрнэт-рэсурсам і асобным людзям, што распаўсюджвалі інфармацыю пра кнігу.
Асобны вялікі дзякуй Уладзіславе Бурымскай, якая бясплатна звярстала гэтую кнігу.