№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Сёння ўручэнне прэміі "Залаты апостраф — 2013"

25 лютага 2014

Сёння ўручэнне прэміі
25 лютага (аўторак) у Арт-сядзібе (Мінск, завулак Інструментальны, 6) адбудзецца ўганараванне лаўрэатаў літаратурнай прэміі часопіса “Дзеяслоў” “Залаты апостраф” за 2013 года. Сёлета будуць адзначаныя найлепшыя публікацыі ў намінацыях “Паэзія”, “Проза” і “Non-fiction”.

Акрамя таго, “Дзеяслоў” уручыць прэмію аднаму са старэйшых пісьменнікаў — за ўклад у сучасную беларускую літаратуру.

Возьмуць удзел знаныя дзеяслоўцы, пісьменнікі Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Анатоль Івашчанка, а таксама намінаваныя аўтары. Выступіць музыка Яўген Барышнікаў.

Пачатак а 18-й.

Уваход вольны.
паводле lit-bel.org

Чытайце таксама

480